smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Новости за 11.03.2023

Gulagu. net: У Беларусь перакінутае расейскае спэцпадразьдзяленьне высокааплатных наймітаў

Радыё Свабода 

Расейскі праваабарончы праект Gulagu. net паведаміў 11 сакавіка аб пагрозе арганізацыі ў Беларусі тэрактаў, якія будуць скарыстаныя для ўцягваньня краіны ў вайну. Паводле крыніцы Gulagu. net, у Беларусь перакінутая створаная ў стнежні 2022 году пад кантролем ФСБ і Міністэрства абароны Расеі «група высокааплатных наймітаў, гатовых да выканантня ў іх разуменьні „творчых задач“, зьвязаных з перапрананьнем (яўна ў форму ЎСУ) і зьдзяйсьненьнем ад імя Ўкраіны дывэрсій і тэрактаў на тэрыторыі Беларусі» з мэтай уцягваньня краіны ў вайну. Читать дальше...

Крах буйнога банку ў ЗША выклікаў трывогу на Ўол-стрыт

Радыё Свабода 

У пятніцу амэрыканскія фэдэральныя ўлады закрылі адзін з буйных амэрыканскіх банкаў Silicon Valley Bank пасьля таго, як панікуючыя ўкладчыкі пачалі масава забіраць свае грошы ўсьлед за зьяўленьнем інфармацыі аб хісткім фінансавым становішчы банку.

Галоўчанка заявіў, што санкцыі аказваюць блякуючы ўплыў на 25% эканомікі Беларусі

Радыё Свабода 

Галіны, якія трапілі «пад самыя жорсткія санкцыі», працягваюць адчуваць «пэўныя цяжкасьці», заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка 11 сакавіка ў праграме «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1».



Расея нясе рэкордныя страты на вайне з Украінай

Радыё рация 

«Медыязона» сцвярджае, што найбольшы прырост загінулых — у ПВК «Вагнер», а найбольшыя страты зафіксаваныя сярод зняволеных, завербаваных кампаніяй на чале з Яўгенам Прыгожыным у калоніях.

Читать дальше...

Улады Беларусі разарвалі бясплатныя дамовы арэнды з чатырма касьцёламі

Радыё Свабода 

Нарвэская праваабарончая арганізацыя «Форум 18» паведамляе, што ўлады Беларусі скасавалі бестэрміновыя і бясплатныя дамовы арэнды прынамсі з чатырма каталіцкімі храмамі Беларусі. Як піша Белсат са спасылкай на даклад «Форуму 18», улады заявілі вернікам, што ў абмен на падпісаньне новай дамовы аб штомесячнай арэнднай плаце на пэрыяды ад 6 месяцаў да 5 гадоў некалі ў будучыні ім дазволяць ізноў арандаваць гістарычныя будынкі бясплатна. З такой праблемай сутыкнуліся касьцёл сьвятых Сымона і Алены ў Менску (Чырвоны касьцёл)... Читать дальше...

Генштаб УСУ: Расея захоўвае значную ваенную прысутнасць у Беларусі

Радыё рация 

"Расейская Федэрацыя захоўвае значную ваенную прысутнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднак без яўнага фармавання наступальных груповак", - гаворыцца ў паведамленні Генштаба.

Читать дальше...





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *