smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Новости за 15.03.2023

«Важные истории» знайшлі яшчэ адзін дом сям’і тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва ў Італіі

Радыё Свабода 

Сям’я расейскага тэлевядучага Ўладзіміра Салаўёва валодае яшчэ адным домам у Італіі, паведамляюць «Важные истории». Агулам Салаўёў і яго блізкія зьяўляюцца ўласьнікамі пяці аб’ектаў жылой нерухомасьці ў Італіі. Знойдзены расьсьледавальнікамі дом знаходзіцца на возеры Кома і па дакумэнтах належыць маці Салаўёва. У сакавіку мінулага году каманда Навальнага знайшла яшчэ дзьве вілы тэлевядучага Ўладзіміра Салаўёва ў Італіі. «Ніхто зь сям’і Салаўёва, уключаючы пажылую маці, ня мае хоць колькі-небудзь супастаўных даходаў для набыцьця... Читать дальше...

«Вясна»: Марфу Рабкову этапавалі ў гомельскую калёнію, Андрэя Чапюка — у івацэвіцкую

Радыё Свабода 

Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і 9 месяцаў калёніі, сёньня этапавалі ў гомельскую ПК-4. Валянтэр Андрэй Чапюк, асуджаны да 5 гадоў і 9 месяцаў калёніі, этапаваны ў івацэвіцкую ПК-22. Асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі Аляксандр Францкевіч таксама этапаваны ў івацэвіцкую ПК-5, а Павел Шпетны, асуджаны да 6 гадоў калёніі, у бабруйскую ПК-2. Раней Акіхіру Гаеўскага-Ханаду і Андрэя Марача этапавалі ў ПК-17, Аляксандра Казлянку — у ПК-1, Аляксея Галаўко — у ПК-15, а Мікіту Дранца — у ПК-3. Читать дальше...

Трое затрыманых супрацоўнікаў газэты «Інфа-Кур’ер» ня выйшлі на волю, сувязь з рэдактарам «Рэгіянальнай газэты» страчаная

Радыё Свабода 

Ня выйшлі на волю трое раней затрыманых супрацоўнікаў недзяржаўнай газэты «Інфа-Курʼер» (Слуцк, Менская вобласць), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гаворка пра галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча, а таксама Глеба Рулёва і Алега Рубчэню. Раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі выданьня адбыўс ператрус, усіх прысутных пры ім змусілі даць падпіску аб неразгалошваньні. «Інфа-Курʼер» — штотыднёвік, які распаўсюджваецца ў Слуцкім, Старадароскім, Любанскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласбці. Читать дальше...



Да чаго Лукашэнка рыхтуе Беларусь новымі рэпрэсіямі. Тлумачаць палітоляг і псыхоляг

Радыё Свабода 

Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізуе чыньнікі, паводле якіх улады распачалі новую хвалю масавых рэпрэсій. Псыхоляг Натальля Скібская разважае, што можа стаяць за затрыманьнямі псыхолягаў і псыхатэрапэўтаў у Беларусі.

Музэй Рэчыцкага вайскова-патрыятычнага цэнтру «Скіф» атрымаў кувалду ПВК «Вагнер»

Радыё Свабода 

Кіраўнік Рэчыцкага прарасейскага ваенна-патрыятычнага цэнтра Уладзімір Габраў выставіў на сваёй старонцы "вконтакте«фота і відэа атрыманьня для музэю цэнтра кувалды з лягатыпам ПВК «Вагнер».

У Польшчы спэцслужбы ліквідавалі расейскую шпіёнскую сетку, якая рыхтавала дывэрсіі на чыгунцы

Радыё Свабода 

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы затрымалі шасьцярых замежных грамадзян па падазрэньні ў працы на расейскія спэцслужбы і падрыхтоўцы да дывэрсійных дзеяньняў у краіне, піша Gazeta Wyborcza. Супрацоўнікі АУБ, як удакладняе выданьне, знайшлі на чыгуначных маршрутах і транспартных вузлах схаваныя камэры, якія фіксавалі рух цягнікоў і перадавалі выяву ў інтэрнэт. Гаворка ідзе пераважна аб участках чыгуначных маршрутаў у Падкарпацкім ваяводзтве, у тым ліку ў навакольлях аэрапорту Jasionka... Читать дальше...





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *