smi24.net
Радыё Свабода
Март
2016

Новости за 19.03.2016

Лявон Баршчэўскі: Як зьявяцца беларускамоўныя сэрыялы — людзі загавораць па-беларуску

Радыё Свабода 

«Як зьявяцца беларускамоўныя сэрыялы, то ўбачыце — людзі загаворыць па-беларуску. Калі б былі запатрабаваныя такія сэрыялы, то дзясяткі нашых папулярных пісьменьнікаў узяліся б пісаць сцэнары да іх», — лічыць Лявон Баршчэўскі.

Плошча 2006: пратэст, які расьцягнуўся на 7 дзён

Радыё Свабода 

10 год таму ў Беларусі адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары. Пасьля абвяшчэньня перамогі Лукашэнкі дзясяткі тысячаў чалавек, нязгодныя з вынікамі галасаваньня, выйшлі на цэнтральную плошчу ў Менску. Пра тое, як праходзілі пратэстныя акцыі і чым усё скончылася, глядзіце ў відэа.

Музыкант без адчуваньня рытму — дыплямаваны невук. Як у прыватнай школе культывуюць тое, да чаго няма справы дзяржаве

Радыё Свабода 

Прафэсійны музыка Арцём Фрэнкель запачаткаваў курс рытмікі ў менскай Школе сучаснага вакальнага мастацтва Веранікі Яноўскай. Гэтага абавязковага для ўсіх музыкаў прадмету дасюль ня маюць у раскладзе профільныя адукацыйныя ўстановы ў Беларусі.

Музыка і выкладчык Арцём Фрэнкель пры дапамозе барабанаў «прышчапляе» адчуваньне рытму юным вакалісткам

Радыё Свабода 

Прафэсійны музыка, герой свабодаўскай кнігі «Жыцьцё пасьля раку» смаргонец Арцём Фрэнкель запачаткаваў курс рытмікі ў менскай Школе сучаснага вакальнага мастацтва Веранікі Яноўскай. Гэты абавязковы для ўсіх музыкаў прадмет ён штудзіраваў падчас навучаньня ў Нямеччыне, аднак профільныя адукацыйныя ўстановы ў Беларусі такой дысцыпліны ў раскладзе ня маюць. Прадмет адразу прыйшоўся даспадобы і навучэнцам, і бацькам.

«Расея паводзіць сябе, як у XIX стагодзьдзі», — Паўэр

Радыё Свабода 

Амбасадар ЗША ў ААН Саманта Паўэр у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» запэўніла, што санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыму ня будуць зьнятыя да той пары, пакуль Крым ня будзе вернуты Ўкраіне.

Былы міліцыянт пра дзейную судзьдзю: На яе месцы можна ставіць манэкен

Радыё Свабода 

Змагару з фальшаваньнем выбараў, былому міліцыянту Мікалаю Казлову адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы супроць тых, хто яго зьбіваў і спрабаваў абрабаваць у перадапошні дзень выбараў 10 сакавіка 2015 году.



На борце «Боінга», які разьбіўся ў Растове-на-Доне, беларусаў не было, — МЗС

Радыё Свабода 

Сёньня ўначы ў Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку разьбіўся пасажырскі «Боінг-378», які рухаўся рэйсам з Дубая. У выніку катастрофы загінулі 62 чалавекі — усе, хто ляцелі на гэтым самалёце.

«Спачатку панабіралі валютных крэдытаў, а цяпер цягнуць апошняе з нашых кішэняў...»

Радыё Свабода 

Тэма, якая на працягу многіх гадоў нязьменна гучыць у пошце Свабоды, — беларуска-расейскія дачыненьні, хісткасьць і няўстойлівасьць беларускай незалежнасьці на тле агрэсіўнай вонкавай палітыкі Масквы.

11 фактаў пра Плошчу-2006, якія вы маглі ня ведаць

Радыё Свабода 

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў, а на наступны дзень у цэнтры Менску паўстала намётавае мястэчка.

Плошча 2006: пратэст, які расьцягнуўся на 7 дзён

Радыё Свабода 

10 гадоў таму ў Беларусі адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары. Пасля абвяшчэньня перамогі Аляксандра Лукашэнкі дзясяткі тысячаў чалавек нязгодныя з вынікамі галасаваньня выйшлі на цэнтральную плошчу ў Менску. Пра тое як праходзілі пратэстныя акцыі і чым ўсё скончылася глядзіце ў відэа.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *