Добавить новость
smi24.net
World News
Январь
2019

Армія Габона заявіла пра захоп улады ў краіне. Прэзыдэнт у гэты час лячыўся за мяжой

0
Афіцэры малодшага каманднага складу арміі Габона паведамілі, што прыйшлі да ўлады ў афрыканскай краіне.


У заяве гаворыцца, што пераварот зьдзейсьнены з мэтай аднаўленьня дэмакратыі ў краіне, дзе на працягу больш за 50 гадоў кіруюць прадстаўнікі аднаго сямейнага клану.


У 04:30 па мясцовым часе вайскоўцы захапілі дзяржаўнае радыё, па якім прагучала кароткае камюніке аб стварэньні «Рады нацыянальнай рэстаўрацыі».


На вуліцы сталіцы Лібрэвіль выведзеныя танкі і бронемашыны.


Прэзыдэнт Алі Бонга пераняў кіраваньне ў свайго бацькі Амара Бонга ў 2009 годзе. У 2016 годзе яго зь невялікай перавагай пераабралі на новы прэзыдэнцкі тэрмін. Выбары суправаджаліся гвалтам і абвінавачваньнямі ў злоўжываньнях.


Алі Бонга адсутнічае ў Габоне ўжо два месяцы: ён праходзіць лячэньне ў Саудаўскай Арабіі пасьля перанесенага ім інсульту.


Напярэдадні Новага года ён выступіў з тэлезваротам да суграмадзян, у якім заявіў, што адчувае сябе добра.


Габон зьяўляецца адной з найбагацейшых краін Афрыкі па ВУП на душу насельніцтва. Габон у значнай ступені залежыць ад экспарту сыравіны, у тым ліку нафты, паведамляе ВВС. 


 














Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *