Іран, ЗША і нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі. Тыдзень з Карбалевічам
Падзеі вакол Ірану — атакі Ізраілю і ЗША, гібель іранскага лідэра і эскаляцыя на Блізкім Усходзе — выклікалі асьцярожную і супярэчлівую рэакцыю беларускіх уладаў. На гэтым фоне беларуская прапаганда заняла больш радыкальную антыамэрыканскую пазыцыю. Паралельна Лукашэнка нечакана памілаваў 15 палітвязьняў — на фоне рэзанансу пасьля сьмерці палітзьняволенай Алены Панковай. Падзеі тыдня тлумачыць Валер Карбалевіч.
