Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80
![Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/Сяргей-Панізьнік.jpg)
Пісьменнік Сяргей Панізнік – энцыклапедыя нашага жыцця, нашай літаратуры.
Artykuł Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пісьменнік Сяргей Панізнік – энцыклапедыя нашага жыцця, нашай літаратуры. Такіх у Беларусі сёння асобаў засталося мала. А нядаўна ж жылі і Генадзь Кісялёў, і Генадзь Каханоўскі, і Алег Лойка, і Янка Саламевіч, і Арсень Ліс, і Сцяпан Александровіч… Але час не стаіць на месцы.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9-%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B7%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA.jpg)
10 траўня Сяргею Панізніку спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння. Родам ён з Мёрскага раёна. Скончыў Магілёўскае медвучылішча і Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча, Сяргей Панізнік быў накіраваны для афіцэрскай службы ў 120-ю гвардзейскую Рагачоўскую дывізію. Але галоўным дыпломам, з якім ён адправіўся ў войска, быў яго першы зборнік паэзіі “Кастры Купалля”, які пераслаў у Львоў стваральнік кніжачкі Рыгор Барадулін. У ім паэт пісаў:
Не жыў бы ў сэрцы сум па Беларусі,–
Я Украіну б роднаю назваў…
Неяк начальству вучылішча паэт-журналіст напісаў заяву на дазвол вывучаць творчасць беларускай паэтэсы-рэвалюцыянеркі Цёткі. І яму дазволілі, таму здабываў звесткі ў Львоўскай навуковай бібліятэцы АН Украіны імя Васіля Стэфаніка (у аддзеле рукапісаў – найперш). Існаваў так званы Беларускі аддзел у Львоўскім музеі ўкраінскага мастацтва. Праз імя Цёткі можна было выявіць адзнакі беларускай прысутнасці ў свеце. Нездарма Пімен Панчанка так выказаўся пра дыфузію культураў: “Мы для братніх народаў бяздонныя верныя донары”. Ну, а калі “Панізніка стварыў Львоў”, то ён і натхніў паэта і на вось такія радкі:
На акварэльнай любаце
бузок у Стрыйскім парку цвіў.
А ў Алаізіным куце
свяцілася: “Мэ фэцыт Львіў”…
Шмат працаваў Сяргей Панізнік у архівах Львова, шукаў беларускія скарбы і сляды Цёткі. Але найперш, ужо на Бацькаўшчыне, захапіўся паэзіяй. Пісаў вершы, потым дакументальныя аповесці, публіцыстычныя артыкулы. З друку пачалі выходзіць яго кнігі “Палявая пошта”, “Крона надзеі”, “Слова на дабрыдзень”, “Стырно”, “Жыцень” і шмат іншых.
Не сядзіць без творчай справы пісьменнік і сёння, шмат піша, выдае. Таму шчыра віншуем Сяргея Сцяпанавіча з юбілеем і жадаем яму здароўя і творчага натхнення яшчэ на доўгія гады.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9-%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B7%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA-%D1%96-%D0%BF%D0%B0%D1%8D%D1%82-%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%BE-%D0%A1%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BB.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%90%D0%B4%D0%BD%D0%B0-%D0%B7-%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%B3-%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D1%8F-%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B7%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%90%D1%9E%D1%82%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84-%D0%B0%D0%B4-%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0-%D0%A8%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.