Раніцай 19 чэрвеня Ізраіль зноў нанёс авіяўдары па Тэгеране і прадмесьцях — празь некалькі гадзін пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «ня мае намеру» далучаць Злучаныя Штаты да ваенных дзеяньняў, але пры патрэбе зробіць крокі, каб не дапусьціць атрыманьня Іранам ядзернай зброі.