Уладзімер Жыгар: «Мы робім усё, каб Шынвізэ быў прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасьці»
Прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Уладзімер Жыгар на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў сытуацыю вакол былога намесьніка начальніка бабруйскай калёніі № 2 Дзьмітрыя Шынвізэ, які, па інфармацыі «Нашай Нівы», рэпатрыяваўся ў Нямеччыну і атрымаў грамадзянства гэтай краіны празь нямецкія карані свайго бацькі Рудольфа Шынвізэ.
— Гэты грамадзянін Рэспублікі Беларусь праходзіў службу ў дэпартамэнце выкананьня пакараньняў, і Шынвізэ быў ня проста нейкім шраговым супрацоўнікам, ён быў...
