У ліку 52-х вязьняў, якія 11 верасьня выйшлі з-за кратаў і былі высланыя ў Літву, быў і Андрэй Крылоў, засуджаны за «масавыя беспарадкі». У калёніі ён знаходзіўся з палітвязьнямі каталіцкімі сьвятарамі Генрыхам Акалатовічам і Анджэем Юхневічам. Андрэй расказаў пра іх сайту «Хрысьціянская візія».