Прызначаная на панядзелак 6 кастрычніка дэпартацыя Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву не адбудзецца. Маці музыкі і вядоўцы Кацярыны Ваданосавай хацелі адправіць у Літву праз тое, што яна ўехала ў Эўразьвяз па літоўскай візе, а падалася на міжнародную ахову ў Польшчы.