Рашэньне Міжнароднага крымінальнага суду пачаць расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкі павялічвае міжнародную таксычнасьць уладаў Беларусі. Зь іншага боку, дэвальвацыя міжнародных інстытутаў і міжнароднага права могуць зьменшыць нэгатыўныя палітычныя наступствы для дыктатуры Лукашэнкі.