Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Октябрь
2014
1
2
3
4
5
6
7
8 9 10
11
12
13
14
15 16 17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Прафэсар крылатай мовы

0
Прафэсар крылатай мовы

Фразэалёгія – самая жывая галіна на дрэве мовазнаўства. Гэта вам ня коскі з працяжнікамі расстаўляць, не жаночыя і мужчынскія прозьвішчы на -а скланяць, не склады на фанэмы дзяліць. А – бачыць і адчуваць, як мова сьмяецца, смуткуе, выкпівае, іранізуе, насьміхаецца, жартуе, пагражае, кленічы насылае. У мудраслоўях – тысячагадовы досьвед народу, як быццам дзясяткі пакаленьняў адначасова прыселі на прызьбе і з табой пра жыцьцё-быцьцё гутарку вядуць. Як тут не прыслухацца?

Іван Лепешаў больш за паўстагодзьдзя прыслухоўваўся да жывой мовы, учытваўся ў яе пісьмёны, прасейваў «адзінага слова дзеля тысячы тонаў слоўнай руды». І пачутае, вычытанае, прасеянае – занатоўваў, кампанаваў у слоўнікі. У сваёй гарадзенскай кватэры з гонарам паказваў мне рукапісную картатэку – каля 100 000 (!) картак. Кнігі чытаў з алоўкам, яго цікавіла ўжываньне таго ці іншага фразэалягізму ў розных кантэкстах. Мабыць, не было такога пісьменьніка, у якога ён не адшукаў бы моўнай залацінкі. Ён мог не зьвяртаць увагі на рыхлы сюжэт, на безаблічнасьць герояў, на прадказальнасьць аўтарскай задумы. Ён заходзіў у кнігу, нібы ў пагудасты лес, і пускаў сваю думку як ганчака па сьледзе – у пошуках крылатых выразаў.

Сем тысячаў фразэалягізмаў зафіксавана і растлумачана ім. Тут Івану Лепешаву роўні не было. Яго слоўнікі часам крытыкавалі – за расейскія ўплывы і пазычаньні. Памятаю, пра гэта мы неаднойчы гаварылі зь яшчэ адным знаным мовазнаўцам з Гарадзенскага ўнівэрсытэту Паўлам Сьцяцко, які прытрымліваўся больш радыкальных поглядаў у лексыкаграфіі. Слоўнікі Сьцяцко – гэта мова, якая прайшла праз своеасаблівы чысьцец, і ў гэтым іх каштоўнасьць. Слоўнікі Лепешава фіксуюць сучасны стан мовы – з усімі яе хваробамі і адхіленьнямі ад нормы. Але насамрэч патрэбныя і тыя, і тыя. Каб паставіць дыягназ, неабходна ведаць гісторыю захворваньня.

Сваю галоўную працу – двухтамовы «Слоўнік фразэалягізмаў» (2008) Іван Лепешаў падараваў мне з такім аўтографам: «Шаноўнаму Міхасю Скоблу з найлепшымі пачуцьцямі падпісваю гэты словазбор, з якога, на жаль, цэнзары выкінулі 15 аўтараў (і вас у тым ліку)».

Фактычна, цэнзар быў адзін – пыхлівы і графаманісты Г.П. – галоўны рэдактар дзяржаўнага выдавецтва, дзе той слоўнік меўся выйсьці. Раней той рэдактар рэдагаваў камуністычную газэту і да цэнзураваньня матэрыялаў яму было не прывыкаць. Сьмела пішу «цэнзураваньня», бо і сам меў магчымасьць пераканацца ў мэтадах працы Г.П. У свой час для таго ж выдавецтва я склаў анталёгію беларускай паэзіі, яна была заплянаваная ў масавай сэрыі «Школьная бібліятэка». Прынёс на візу галоўнаму. І тут жа пашкадаваў, што зьвязаўся з такімі выдаўцамі. З анталёгіі выляталі паэты толькі за тое, што былі сьвятарамі, выкасоўваліся вершы, прысьвечаныя ня тым падзеям і асобам. Агаломшаны, я спрабаваў штосьці адстаяць, кагосьці вярнуць – безвынікова. Службова-чыноўніцкая пыха («я прызначаны на пасаду прэзыдэнтам і павінен сачыць!») біла цераз край, маіх аргумэнтаў ніхто ня слухаў.

Прафэсара Лепешава таксама ніхто не паслухаў. Сабраны цягам паўстагодзьдзя выніковы слоўнік быў разгромлены тым самым Г.П. гэтак жа бесцырымонна, як і мая бяскрыўдная анталёгія. Згледзеўшы ў іменным паказьніку прозьвішчы «нячэсных» пісьменьнікаў, рэдактар-цэнзар распарадзіўся ачысьціць слоўнік спачатку ад іх. Алесь Пашкевіч? Ён жа неляяльны да ўлады Саюз пісьменьнікаў узначальвае. Прэч. Аляксандар Лукашук? Ён жа на Радыё Свабода працуе. Далоў. Сьвятлана Алексіевіч? Яна ж па замежжах туляецца і на радзіму паклёпнічае. Выкінуць. Сяргей Дубавец – таксама свабодавец. Выкрасьліць.

І выкрэсьліваліся імёны з такімі ці падобнымі характарыстыкамі. Да пералічаных прадказальна дадаліся Ларыса Геніюш, Натальля Арсеньнева, Масей Сяднёў, Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Арлоў, Сяргей Астраўцоў, Вінцэсь Мудроў, Барыс Пятровіч…

Аўтары выкасоўваліся, а цытаты зь іхных твораў часам заставаліся. Не акадэмічны слоўнік атрымліваўся, а зборнік ананімак.

Пасьля расправы над пісьменьнікамі рэдактар-цэнзар абрынуў свой гнеў на пэрыядычныя выданьні. У выніку са сьпісу крыніцаў вылецелі часопіс «Дзеяслоў» і газэты «Наша ніва», «Народная воля», «Наша слова», беластоцкая «Ніва» і сьветлай памяці «Свабода».

Пасьля экзэкуцыі над пэрыёдыкамі настала чарга ўласна фразэалягізмаў. Тут ужо рэдактар-цэнзар разышоўся не на жарты. Не выкасоўваў – касіў. Размашыста і пад корань. Усё, што нейкім чынам пасягала на ягонае камуняцкае мінулае. І зазеўралі ў жывой тканіне слоўніка новыя шматлікія лякуны.

«Архіпэляг Гулаг – канцэнтрацыйныя лягеры ў пэрыяд сталінскага таталітарызму»; «завезьці да белых мядзьведзяў – адправіць у канцлягеры на поўначы Расеі»; «чырвоны памешчык – старшыня калгасу як гаспадар зь неабмежаванай уладай»; «кактэйль Молатава – бутэлька з гаручай сумесьсю»; «абкласьці чырвонымі сьцяжкамі – стварыць скрайне неспрыяльныя ўмовы для чыёй-небудзь дзейнасьці»…

Кожны з нас безьліч разоў чуў гэтыя ўстойлівыя выразы. Але іх па волі невука на пасадзе Г.П. няма ў слоўніку Лепешава. Ні выразаў, ні тлумачэньняў да іх, напісаных – трэба аддаць належнае аўтару – мовай простай і дакладнай.

Што відавочная ці прыхаваная антысавеччына асабліва раздражняла таварыша Г.П. – гэта я зразумець магу. Не магу ўцяміць, чым пільнавокі і чуйнавухі галоўны рэдактар (супрацоўнікі выдавецтва казалі – угалоўны) кіраваўся, калі выкідаў са слоўніка, напрыклад, такое чатырохрадкоўе Рыгора Барадуліна: «Няхай жыве народ / у думцы, згодзе, бунце – / яму замок на рот / павесіць не спрабуйце»? Як па мне – запамінальная, проста афарыстычная ілюстрацыя да шырокавядомага фразэалягізму. І аўтар – народны паэт, які, як і належыць, доляй народу пераймаецца. А ўсё ж ня пройдзе! Паэта ў слоўніку замянілі на іншага. Каб змаглі, мабыць, і народ замянілі б.

Усяго са слоўніка галоўным-угалоўным рэдактарам ды яго памочнікамі было выкінута больш за паўтысячы (!) цытатаў. Дзясяткі і дзясяткі фразэалягізмаў засталіся без пацьверджаньняў. Скалечаны слоўнік выйшаў у сьвет, не прынёсшы аўтару заслужанай радасьці. Якой там радасьці – стаў несьціхальным пажыцьцёвым болем аўтара. У дадатак выдавецтва падманула яго з ганарарам.

Магчыма, таварыш Г.П. у адносінах да Івана Лепешава дзейнічаў так брутальна, бо ведаў: пры ягонай любімай камуністычнай уладзе той пакаштаваў гулагаўскай баланды. Ці – зьезьдзіў да белых мядзьведзяў, як сам напісаў у сваім слоўніку. Гэта цемнаватая старонка ў жыцьцяпісе гарадзенскага прафэсара. І асьвятляць яе ён чамусьці не стараўся. Увогуле неяк не спалучаліся яны – Лепешаў і Гулаг. Нездарма ў даведніку Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя настаўнікі» пэрсаналія «Іван Лепешаў» – нібы пра нейкага іншага Лепешава, які таксама нарадзіўся ў кастрычніку 1924 году ў вёсцы Іскозы на Дубровеншчыне, таксама працаваў настаўнікам у мястэчку Сьвіслач, таксама быў 9.8.1949 арыштаваны, 12.10.1949 асуджаны, 23.9.63 рэабілітаваны, чый «далейшы лёс невядомы». Так нібыта і пазначана ў асабовай справе № 8034п, што зьберагаецца ў архіве КДБ Гарадзенскай вобласьці.

Справа ляжала на паліцы, а былы гулагавец зь «невядомым лёсам» штодня хадзіў міма таго архіву на працу – у Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Купалы.

Я паказваў Івану Якаўлевічу тую таямнічую пэрсаналію. Ён адказаў, як і належала прафэсару фразэалёгіі, устойлівым выразам: «Бач, нават яны ў трох соснах заблукалі». І было незразумела, хто заблукаў – Леанід Маракоў ці архіў КДБ...

Іван Лепешаў працаваў, не адчуваючы гадоў за плячыма. За свае амаль дзевяноста толькі сорак два дні пасьпеў пабыць пэнсіянэрам. Марыў перавыдаць свой слоўнік – без цэнзурных скаротаў, з гулагаўскімі, праверанымі на ўласнай практыцы, фразэалягізмамі. Падчас нашай апошняй сустрэчы скрушна ўздыхаў: «Зь беларушчынай горай было толькі за царызмам». Уздыхаў і зноў схіляўся над сваёй статысячнай картатэкай, дзе апервалася крылатымі выразамі, каб таксама стаць крылатай, мова. Зрэшты, гэта ня так і мала – зрабіць сваю мову крылатай. Каб – крылатая – і за чырвоныя сьцяжкі, і з кіпцюроў белых мядзьведзяў змагла вырвацца.







Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Отделение СФР по Москве и Московской области выплатило единовременное пособие при передаче ребенка на воспитание в семью 474 семьям региона

Директор Росгвардии генерал армии Виктор Золотов принял участие в посвященных 100-летию дивизии имени Ф.Э. Дзержинского торжественных мероприятиях

В Дубне сотрудники Росгвардии помогли утиному семейству перейти оживленную трассу

СЕНСАЦИОННЫЙ ДОКЛАД ПРО ДЕЛО СКРИПАЛЕЙ, САФРОНОВА, ГОЛУНОВА.


Prada, коллекция menswear весна-лето 2025

Магазин "Стильпарк" в новой концепции открылся в Москве

Фрукт с сюрпризом: доктор Кутушов рассказал, чем опасен съеденный червь

Gucci, коллекция menswear весна-лето 2025


'Hum bhi insaan hain': Pakistan allrounder Imad urges calm

Vavada Casino: a Leader in the Online Gaming Industry

Virtual Luck: Exploring Vavada Casino

Scotland star SENT OFF after ‘worst tackle ever seen’ as they capitulate in Euro 2024 opener against Germany


Ученые обнаружили перспективное лекарство для лечения гипертонии

В России запустили бесплатного цифрового ЗОЖ-помощника

ТСД промышленного класса Saotron RT-Т510

Прогулка по Москве 1962 года


Мафия-НН: С юных ногтей будем учиться вгрызаться в двери, закрывающие ментальные миры.

Для Summoners Kingdom: Goddess проходит пробный запуск на Android

To create its cast of Baldur's Gate 3 companions, Larian came up with 'hundreds and hundreds' of character concepts: 'It was a huge, huge list'

По аниме и манге «Кайдзю № 8» выпустят PC и мобильную игру — Kaiju No. 8 THE GAME


Відомий аграрій Кормишкін, складає свої депутатські повноваження

Монтаж димоходів та вентиляційних систем у Києві


Московский аэропорт Домодедово и Всероссийское общество инвалидов заключили соглашение о сотрудничестве

За прошедшую неделю подмосковные росгвардейцы обеспечили безопасность более 200 мероприятий

Топ-5 самых ярких зарубежных архитектурных проектов на первичном рынке Москвы


Авиакомпания введет ежедневные рейсы из Москвы в Читу с 30 июня

Экс-владельца лизинговой компании «Трансфин-М» Тайчера задержали в Москве

В Москве солнечная погода сменится грозами и осадками в четверг

В Дубне сотрудники Росгвардии помогли утиному семейству перейти оживленную трассу


Экс-глава «Автодора» остался в неоплаченном долгу // В погашение нанесенного им ущерба в два миллиарда пойдут старая иномарка, часы и чуть более 300 тыс. рублей

Отравившие нижегородцев салаты готовили в антисанитарных условиях

Мособлдума рассмотрит законопроект о внесении изменений в бюджет на 2024 год

В России ввели новые правила регистрации автомобилей в ГИБДД и получения номеров


Людмила Самсонова не отдала голландскую траву // Она продолжила серию российских побед на теннисном турнире в Хертогенбосе

Саснович победила на старте квалификации турнира WTA-500 в Берлине

Теннисисты Медведев и Рублев сохранили позиции в рейтинге ATP

«Ну и где здесь «группа смерти?» ATP показала, каким был бы Евро-2024 с теннисистами


Выставка советских киноплакатов пройдет в НГХМ

Союз театральных деятелей проведет карнавальное шествие на Арбате

Экс-глава «Автодора» остался в неоплаченном долгу // В погашение нанесенного им ущерба в два миллиарда пойдут старая иномарка, часы и чуть более 300 тыс. рублей

Ядовитые салаты с ботулизмом привезли в Нижний Новгород из Москвы


Музыкальные новости

Рэпер Элджей выступил на фестивале «Черника Fest Music» в Новосибирске

Джиган и Оксана Самойлова привели на “Премию Муз-ТВ” в Москве ту самую “диско-бабушку из Сыктывкара” – любимицу Сергея Лазарева

Джиган и Самойлова исполнили мечту «диско-бабушки» из Коми

Подняли с Пола: юбилейный раритет Маккартни и блуждания Билли Айлиш


Как Россия уступила Азербайджану значительные территории Дагестана и два села

В России запустили бесплатного цифрового ЗОЖ-помощника

Галина Ржаксенская впервые стала участником ПМЭФ в Санкт-Петербурге

СЕНСАЦИОННЫЙ ДОКЛАД ПРО ДЕЛО СКРИПАЛЕЙ, САФРОНОВА, ГОЛУНОВА.


Собянин сообщил о планах благоустройства территорий школ и детских садов

Неблагодарный батька или о чем говорил президент Белоруссии с делегацией Азербайджана?

В Дубне сотрудники Росгвардии помогли утиному семейству перейти оживленную трассу

Российские компании придерживаются собственного подхода в ESG


Движение на участке Боровского шоссе приостановлено из-за сверхинтенсивных осадков

Бесплатный билет в музеи Зеленоградска от «ПАРАDOX» и BelkaCar

Фест, байк, рок-н-ролл. Как в Москве отметили День мотоциклиста

В Москве движение на участке Боровского шоссе перекрыли из-за осадков


ДОКЛАД ПРО ДЕЛО СКРИПАЛЕЙ, САФРОНОВА, ГОЛУНОВА. ПРО НАУКУ АКТИВНОЙ ВСЕЛЕННОЙ. ЭКСПЕРТ АНАТОЛИЙ ГОЛОД.

ЯНДЕКС, АЛЕКСАНДР ПУШКИН, АНАТОЛИЙ ГОЛОД И "СВЯТОЙ ЛЕНИН" ВЕДУТ СЛЕДСТВИЕ ВЕКА! ВАЖНЫЕ СЕРЬЁЗНЫЕ ДАННЫЕ.

Путин летит к Ким Чен Ыну. Россия и Северная Корея станут стратегическими партнёрами

СЕНСАЦИОННЫЙ ДОКЛАД ПРО ДЕЛО СКРИПАЛЕЙ, САФРОНОВА, ГОЛУНОВА.


ПМЭФ-2024: премиальный бренд HONGQI представил на Форуме свои флагманские и новые модели

Зачем Марина Александрова уехала из Москвы в сибирскую глушь



Московский аэропорт Домодедово и Всероссийское общество инвалидов заключили соглашение о сотрудничестве

Сеть клиник «Будь Здоров» запустила собственное мобильное приложение для пациентов

В России запустили бесплатного цифрового ЗОЖ-помощника

В Москве убийца пожилых инвалидов засунул сборник нот в тело жертвы



Военно-спортивный фестиваль Росгвардии в «Лужниках» собрал более 20 000 москвичей и гостей столицы

В УФСИН России по Республике Дагестан прошли лично-командные соревнования по легкой атлетике

Красногорск первым встретил участников международного супермарафона Москва-Минск

Резидент «Инсайт Люди» Дмитрий Зубов установил мировой рекорд по чеканке мяча



Сергей Собянин: Активно укрепляем отношения с Китаем

Москва-Пекин. Собянин в Китае подписал соглашение о сотрудничестве

Собянин прибыл в Китай с рабочим визитом

Собянин: Москва и Пекин подписали программу сотрудничества на 2024-2026 годы


Российские компании придерживаются собственного подхода в ESG

Обмен электронными транспортными накладными стал доступен участникам «Биржи грузоперевозок ATI.SU»

По каким признакам можно распознать машину-«утопленника»: лайфхак

Бизнес-омбудсмен Москвы оказывает поддержку НМСП


Всем по путевке: кому можно отдохнуть в санатории за счет государства

Отравившие нижегородцев салаты готовили в антисанитарных условиях

Экс-глава «Автодора» остался в неоплаченном долгу // В погашение нанесенного им ущерба в два миллиарда пойдут старая иномарка, часы и чуть более 300 тыс. рублей

Ядовитые салаты с ботулизмом привезли в Нижний Новгород из Москвы


Преподаватель из Архангельска вышла в финал международного конкурса «Педагогическое начало – 2024»

Express: АПЛ «Архангельск» представляет большую угрозу инфраструктуре НАТО

Ниже воды: как идет обновление подводного флота России

Актера Игоря Меркулова похоронят на Николо-Архангельском кладбище


В Симферополе пройдёт спектакль-акция «Подаренная жизнь»

Футболисты ЮФУ одержали три победы в домашнем турнире

Аварийное отключение электроэнергии произошло почти в тридцати населенных пунктах Крыма

Фольклорно-литературная программа «Сказки детства, полные чудес, нас уводят в царство тридесятое»


Выставка советских киноплакатов пройдет в НГХМ

Роспотребнадзор: выявлены производители продукции, вызвавшей вспышку ботулизма

Как на дрожжах. Почему количество сдавших ЕГЭ на высокие баллы увеличилось

Экс-глава «Автодора» остался в неоплаченном долгу // В погашение нанесенного им ущерба в два миллиарда пойдут старая иномарка, часы и чуть более 300 тыс. рублей














СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *