У менскім літаратурным музэі Максіма Багдановіча прайшла вечарына памяці беларускага мовазнаўцы Зьмітра Саўкі, на якой прэзэнтавалі ягоную пасьмяротна выдадзеную кнігу «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы» — пра гісторыю Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня.