Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Май
2019

Каmunikat.org у Слоніме

0

Стваральнік і адміністратар беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк разам з беларускім бардам Віктарам Шалкевічам наведалі Слонім і сустрэліся з журналістамі і чытачамі “Газеты Слонімскай”.

Яраслаў Іванюк пазнаёміў слонімцаў з сайтам інтэрнэт-бібліятэкі, цікава распавёў пра дзейнасць гэтай бібліятэкі, як ёю карыстацца, якія перыядычныя выданні, кнігі, запісы дыскаў і г.д. сёння знаходзяцца на Kamunikat.org.  Госць з Беластока шчыра падзякаваў рэдакцыі “Газеты Слонімскай” і “Слонімскага краю” за паразуменне і за тое, што своечасова дасылаюцца свежыя нумары гэтых выданняў на сайт. Яраслаў Іванюк таксама адказаў на шматлікія пытанні журналістаў.

Сустрэчу аздобіў бард Віктар Шалкевіч, які весяліў слонімцаў і гасцей сваімі песнямі і цікавымі жыццёвінкамі.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *