Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме рыхтуюць па-расейску
Засталося крыху больш за тры месяцы да пачатку рэспубліканскага свята беларускага пісьменства і друку, якое адбудзецца ў Слоніме 1 верасня. Ужо цяпер мясцовыя чыноўнікі пераблыталі беларускае пісьменства з расейскім.
На будынках горада з’явілася шмат новых шыльдаў з назвамі вуліц Слоніма, але ніводнай шыльды ў горадзе над Шчарай няма на роднай мове. Па-расейску напісаны ўсе банеры ў горадзе, плакаты, стэнды. Свята ў старажытным горадзе яго арганізатары вырашылі сустрэць на чужой мове.
Нават графіці на будынках пачалі афармляць па-расейску. Сваё незадавальненне на розных сайтах пачалі выказваць простыя людзі і пытацца: дык што гэта за Свята беларускага пісьменства і друку будзе ў Слоніме, калі ўсюды бачна расейская мова?..
Беларускае Радыё Рацыя
