Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Декабрь
2025

Новости за 17.12.2025

Лукашэнка адобрыў папраўкі ў пагадненне аб правілах абарачэння медвырабаў у ЕАЭС

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ нумар 441, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў два праекты пратаколаў аб унясенні змяненняў у пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года.

Стала вядома аб новай шпіёнскай праграме, якую выкарыстоўвае КДБ для сачэньня праз тэлефон

Радыё Свабода 

Лябараторыя лічбавай бясьпекі (DSL) арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» (RSF) супольна з усходнеэўрапейскай няўрадавай арганізацыяй Resident.ngo выявілі раней невядомае шпіёнскае праграмнае забесьпячэньне, якое КДБ Беларусі выкарыстоўваў апошнія чатыры гады для сачэньня за журналістамі праз тэлефон.

У Беларусі ўстаноўлены памер арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ нумар 439 "Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці".



Беларусь будзе пастаўляць калій у ЗША? Яўстаф'еў пра магчымую здзелку Мінска і Вашынгтона 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Я лічу, што гэта магчыма. Больш таго, гэта будзе якраз абсалютна тое, што Трамп разумее як здзелку. Здзелку, яму выгадную: ён стварае (і ў гэтым ён абсалютна шчыры) магчымасць для Беларусі зарабляць грошы на амерыканскім рынку, на якім сапраўды можа ўзнікнуць сур'ёзны дэфіцыт угнаенняў", - сказаў Дзмітрый Яўстаф'еў.

Лукашэнка прысудзіў спецпрэмію "Беларускі спартыўны Алімп" 2025 года

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ нумар 440 аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2025 года.

Адных заахвочваюць, іншых запалохваюць. Як улады Беларусі рыхтуюцца да Ўсебеларускага сходу

Радыё Свабода 

18-19 сьнежня ў Менску адбудзецца пасяджэньне VII Усебеларускага народнага сходу (УНС). Свабода паглядзела, як улады мабілізавалі ўсе рэсурсы напярэдадні Ўсебеларускага народнага сходу, які называюць «унікальным інстытутам улады».

Рэальныя даходы насельніцтва Беларусі за пяць гадоў выраслі больш як на 23 працэнты 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Трэба адзначыць перш за ўсё істотныя якасныя змяненні і выкананне нашых абавязацельстваў. У першую чаргу гэта датычыцца камфортнага жыцця нашага насельніцтва. Рэальныя даходы выраслі больш як на 23 працэнты, і гэта сапраўды вельмі важны фактар", - сказаў Юрый Чабатар.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *