Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Январь
2026
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
26
27
28
29
30
31

Новости за 23.01.2026

У Беларусі "ўзроставыя" даплаты да пенсій павялічацца з 1 лютага

БелТА (Навіны Беларусі) 

Памер гэтых выплат павялічыцца на 1,2 працэнта і складзе Br93,18 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў. Пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы - Br217,42. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - Br186,36. Пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы - Br248,48.

Смольскі ўзяў бронзу ў спрынце на дамашнім этапе Кубка Садружнасці 

БелТА (Навіны Беларусі) 

На старт мужчынскага спрынту выйшлі 44 біятланісты, у тым ліку 14 беларусаў. Лідар нашай нацыянальнай каманды Антон Смольскі не дапусціў памылак на абодвух агнявых рубяжах і пасля другой стральбы меў самы лепшы графік. Аднак апошні круг дыстанцыі Смольскі прайшоў павольней за канкурэнтаў і ў выніку паказаў на фінішы трэці час.



Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД пройдзе ў Мінску 29 студзеня

БелТА (Навіны Беларусі) 

Асноўным пытаннем сустрэчы стане прэзентацыя канцэпцыі старшынства Туркменістана ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2026 годзе і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

Лукашэнка павіншаваў То Лама з перавыбраннем на пасаду генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама  

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Аднагалоснае рашэнне Цэнтральнага камітэта не толькі сведчыць аб выдатных выніках Вашай работы на гэтай пасадзе, але і пацвярджае ўпэўненасць партыі і народа В'етнама ў далейшым паспяховым эканамічным і сацыяльным развіцці краіны пад Вашым мудрым кіраўніцтвам", - гаворыцца ў віншаванні.

Навука, запатрабаваная вытворчасцю: НАН адзначае штогадовы рост заказчыкаў з рэальнага сектара

БелТА (Навіны Беларусі) 

Старшыня Прэзідыума НАН адзначыў, што Акадэмія навук на будучую пяцігодку ўдзельнічае ва ўсіх дзяржаўных праграмах, дзе заказчыкам з'яўляюцца органы дзяржкіравання.

Кропкі росту і ключавы напрамак для развіцця: Крутой аб жывёлагадоўлі Клімавіцкага раёна  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Калі ў раёне прадоўжаць рэалізоўваць пастаўленыя задачы такімі тэмпамі, падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, то літаральна за два гады гэты раён можа выйсці на сярэдні ўзровень па Магілёўскай вобласці. І гэта вялікае дасягненне каманды райвыканкама і тых кіраўнікоў, якія гэтай праграмай займаюцца.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *