Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2019

Беларусь і Польшча абмяркоўваюць магчымыя кантакты на высокім узроўні

0

Намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас сустрэўся 20 верасня з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ў кантэксце выбараў ва ўстановы сістэмы ААН.

Намеснік міністра і пасол абмяняліся думкамі аб ходзе прапрацоўкі шэрагу двухбаковых кантактаў на высокім узроўні, іх магчымым змястоўным напаўненні і павышэнні іх выніковасці.

„Беларускі і польскі дыпламат адзначылі станоўчы кантэкст развіцця двухбаковых адносін апошнім часам, а таксама магчымасць і важнасць далейшых сумесных намаганняў па садзейнічанні развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванні бяспекі ў рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

belapan.by















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *