Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2019

Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Iлля Сiн за кнігу «Libido»

0

25 верасня ў прасторы ZAL#2 менскага Палацу мастацтваў адбылося ўручэнне літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца.

Найлепшай кнігай 2019-га стала «Libido» Iллі Сiна. Пісьменнік атрымаў грашовую ўзнагароду – Br 14 000.

Ілля Сін нарадзіўся ў 1978 годзе ў Менску. Сапраўднае прозвішча Свірын. Удзельнік руху «Бум-бам-літ». Аўтар кніг «Ілля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі».

 

Журы прэмii Гедройца

Прыз за ІІ месца ад Саюзу беларускіх пісьменнікаў – творчы адпачынак у Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў на востраве Готланд (Швецыя) атрымаў Міхал Андрасюк за кнігу «Поўня».

Мiхаiл Андрасюк

ІІІ месца – Алена Брава за кнігу «Садомская яблыня». Беларуская служба Радыё Свабода выпусціць аўдыёверсію ейнай кнігі.

Алена Брава

Падчас цырымоніі ўпершыню ўручылі ўзнагароду (тэлефон iPhone XR) у намінацыі «Выбар Алексіевіч». Яго ўладальнікам стаў Сяргей Календа.

У кароткім спісе прэтэндэнтаў былі:

Міхал Андрасюк. Поўня Алена Брава. Садомская яблыня Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць Ілля Сін. Libido Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР

belsat.eu















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *