Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Ноябрь
2019

У Турцыі плануюць увесці падатак на пражыванне ў гатэлях

0

Вялікі нацыянальны сход Турцыі разглядае ўвядзенне падатку на пражыванне ў гатэлях, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Hurriyet.

 

Чакаецца, што плата складзе 2 працэнты ад кошту пражывання. Змяненні ў заканадаўства могуць уступіць у сілу ў красавіку 2020 года.

Адзначаецца, што прадстаўнікі сферы турызму і некаторыя турэцкія палітыкі выказваюць апасенні наконт новаўвядзенняў. Выказваюцца меркаванні, што падатак павінен дзейнічаць толькі ў адносінах да замежных турыстаў і не мець дачынення да грамадзян Турцыі.

Ініцыятарам закона выступіла Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР), якую ўзначальвае прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган. Новы падатак будзе аплачвацца непасрэдна пастаяльцамі гатэляў і іншых памяшканняў, што здаюцца ў арэнду.

belta.by















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *