Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Январь
2020

У Віцебску прэзентуюць кнігу пра абласныя цэнтры народнай творчасці

0

У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці 30 студзеня прэзентуюць кнігу «Наш цэнтр. Наша гісторыя. Наша будучыня: да 80-годдзя стварэння абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці», паведамілі ва ўстанове.

Праз старонкі зборніка можна прасачыць, як змяніўся выгляд клубных устаноў краіны. Кніга расказвае аб актывізацыі культурнага жыцця куткоў Беларусі, з’яўленні лакальных фестываляў, конкурсаў, пра рост прэстыжу аматарскага мастацтва – моцнага сродку творчага развіцця асобы. «Адзін з раздзелаў прысвечаны маштабнай рабоце Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, яго гісторыі, установам і творчым калектывам вобласці, а галоўнае – людзям, якія стваралі гэту гісторыю і працуюць цяпер», – сказалі ў цэнтры.

Міністр культуры Юрый Бондар ва ўступе да кнігі адзначыў важную ролю абласных метадычных цэнтраў у каардынацыі культурнага развіцця рэгіёнаў, стабільнай падтрымцы народнай творчасці і культурных ініцыятыў насельніцтва. «Гэта ўнікальнае выданне. Тэматычныя раздзелы кнігі расказваюць аб стварэнні і станаўленні абласных дамоў творчасці, маштабных, гістарычна значных культурных падзеях, поспехах і дасягненнях у развіцці рэгіянальнай культуры», – напісаў ён.

БелТА















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *