Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Июль
2020

Беларускія католікі распачалі кампанію ў падтрымку сумленных выбараў

0

Ініцыятары кампаніі звяртаюцца да сябраў выбаркамаў з заклікам не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях, паведамляе polskieradio.pl.

Група каталіцкіх вернікаў Беларусі спадзяецца падвысіць свядомасць католікаў і данесці да іх інфармацыю пра тое, што фальсіфікацыя з’яўляецца цяжкім грахом. У выбарчых камісіях ёсць вернікі Каталіцкага касцёла і яны, на жаль, удзельнічаюць у фальсіфікацыях. Гэта і схіліла групу вернікаў распачаць кампанію – кажа адзін з яе лідараў Арцём Ткачук. Пры гэтым дадае, што гэта цалкам не абазначае ніякіх радыкальных крокаў. Касцёл не вымагае быць героем – кажа ён.

Сачыць за кампаніяй «Католік, фальсіфікацыя выбараў – гэта цяжкі грэх» можна праз сацыяльныя сеткі. У планах – публікацыі адкрытага ліста да католікаў, выказванні святароў і вядомых свецкіх вернікаў.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *