Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Октябрь
2020

Выйшаў на волю палітвязень Святаслаў Барановіч

0

Выйшаў на волю палітвязень Святаслаў Барановіч.

 

Святаслаў Барановіч 12 сакавіка 2018 года быў асуджаны судом у Менску на 3 гады зняволення за гвалт супраць міліцыянта. Інцыдэнт адбыўся 15 сакавіка 2017 года, пасля санкцыянаванага Марша недармаедаў, які прайшоў у Менску. Барановіч спрабаваў абараніць некалькіх яго ўдзельнікаў, на якіх накінуліся невядомыя ў цывільным. Як пазней высветлілася, гэта былі супрацоўнікі міліцыі.

Сваю віну вязень прызнаў часткова. Паводле Барановіча, ён думаў, што ўжывае сілу супраць хулігана, які напаў на ўдзельнікаў «маршу недармаедаў».

У 2011 годзе Святаслаў Барановіч ужо быў засуджаны за Плошчу. Тады яму прысудзілі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення паводле абвінавачання ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году. Да суду Святаслаў Барановіч адбыў некалькі месяцаў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Беларускае Радыё Рацыя















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *