Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Август
2021

Са студзеня транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз Літву будзе спынены

0

Са студзеня транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз Літву будзе спынены. Таму што ў гэтым месяцы пачнуць дзейнічаць санкцыі, якія кіраўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі ўвяло супраць „Беларуськалію”.

Па словах старшыні Беларускай сацыял–дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава, наступствы ад гэтага кроку адчуюць як Беларусь, так і Літва:

– Вялікая доля бюджэту Літвы фармуецца праз транзіт з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку калійных угнаенняў. Але я мяркую, калі Літва ішла на такі крок, яна, разумеючы, што гэта будзе дзірка ў бюджэце, магла падстрахавацца на магчымую кампенсацыю панесеных страт з боку Еўразвязу альбо ЗША.

Канешне, для Беларусі забарона транзіту калійных угнаенняў праз Літву не крытычна, хаця вельмі некамфортна і балюча. З аднаго боку, Расея мае на балтыйскім узбярэжжы вялікія парты, куды патэнцыйна можа быць перанакіраваны транзіт. Але, разам з тым, шлях да іх нашмат даўжэйшы, чым да літоўскай Клайпеды. І таму і час дастаўкі, і кошт транзіту істотна ўзрастуць, – кажа Ігар Барысаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *