Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Апрель
2022

Урад абмяжоўвае вываз з Беларусі некаторых харчовых тавараў

0

Урад абмяжоўвае вываз з Беларусі некаторых харчовых тавараў, паведамляе прэс-служба Саўміна. Прыняцце пастановы тлумачыцца абаронай унутранага рынку.

Пад абмежаванні трапілі мука, крупы, цукар, соль, макаронныя вырабы. Іх можна вывозіць за межы ЕАЭС не больш як 1 кілаграм. 

Вываз расліннага алею абмежаваны 1 літрам, мясныя, малочныя і рыбныя кансервы — 3 бляшанкамі (за выключэннем кансерваў для дзіцячага харчавання).

Паведамляецца, што пад гэтае абмежаванне не трапяць тавары, купленыя ў крамах бяспошліннага гандлю, размешчаных у пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі.

Пры гэтым аблвыканкамы могуць дазваляць вываз пералічаных тавараў без абмежаванняў у асобных выпадках.

Цікава, што вываз мукі, крупаў, макаронаў, цукру ды іншых прадуктаў ужо быў забаронены пастановамі Саўміна ў сакавіку — на тры месяцы. 

Фота: blizko.by















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *