Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Апрель
2022

Палітзняволенай маці анархіста прысудзілі «хімію»

0

У судзе Фрунзенскага раёну Менска да трох гадоў «хіміі» асудзілі 57-гадовую палітзняволеную Гаянэ Ахціян — маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава. Суддзя Алена Бушава прызнала яе вінаватай па ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля амаль 4,5 месяцаў у СІЗА-1 жанчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.

26 лістапада 2021 году сілавікі выламалі дзверы кватэры і правялі ператрус. Потым яе асудзілі на 10 сутак арышту. Тады ж у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах з’явілася відэа ператрусу, дзе Ахціян стаіць на каленях перад супрацоўнікамі ГУБАЗіКа і прызнае сваю віну. У відэароліку было напісана: «Родители в ответе за своих детей…»

Раман Халілаў з’ехаў з Беларусі ў 2019 годзе, але праходзіць абвінавачаным па справе „Рэвалюцыйнаага дзеяння”, фігурантамі якога з’яўляюцца 14 чалавек. У пачатку лістапада 2021 года МУС прызнала інтэрнэт-рэсурс „Рэвалюцыйнае дзеянне” „экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Фота: spring96.org















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *