Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Апрель
2022

Італія просіць Еўразвяз дазволіць „Белавія” некалькі чартараў

0

Італія звярнулася ў ЕЗ з просьбай дазволіць кампаніі „Белавія” зрабіць некалькі чартарных рэйсаў, каб вывезці на аздараўленне беларускіх дзяцей. Пра гэта расказаў амбасадар Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдзіпаведамляе Рэспубліканскі саюз турарганізацый.

Аздараўленчыя паездкі беларускіх дзяцей перапыніліся ў 2020 годзе, калі пачалася пандэмія кавіду. У 2021-м Еўразвяз закрыў сваё небы для Беларусі пасля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair.

Італія хоча аднавіць аздараўленчыя паездкі. Пададзеная заяўка на дазвол шасці гуманітарных чартараў „Белавіі” — у Рым, Мілан і Бары. Цяпер амбасада Італіі выдае беларусам каля 4 тысяч шэнгенскіх віз штомесяц.

Фота: toursoyuz.by

Artykuł Італія просіць Еўразвяз дазволіць „Белавія” некалькі чартараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *