У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту
Выстава размешчаная паблізу Рынку Касцюшкі, ля помніка кс. Ежы Папялушку.
Artykuł У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
«Зняволеныя за польскасць» – пад такой назвай адкрылася 2 траўня ў Беластоку выстава, прысвечаная зняволеным у Беларусі дзеячам Саюза палякаў. Выстава, якая размешчаная паблізу Рынку Касцюшкі, ля помніка кс. Ежы Папялушку, якая была адразу прадстаўленая ў польскім Сейме, расказвае пра дзейнасць арганізацыі і пра тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні за гэтую дзейнасць – старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут. У адкрыцці выставы брала ўдзел – Марыя Цішкоўская, якая таксама была арыштаваная па справе Саюза палякаў, але зараз экстрадаваная з Беларусі.
– Нялёгка Саюзу палякаў у Беларусі, нялёгка палякам у Беларусі. Нялёгка Анджэю Пачобуту, ён больш за год у турме. Нялёгка Анжаліцы Борыс, якая пад хатнім арыштам, але справа яшчэ незавершаная. Мы не губляем вялікай надзеі, што заўтра будзе іншым, заўтра будзе лепш, без надзеі чалавек не можа жыць.
У сакавіку 2021 года сябры Саюза палякаў на Беларусі – Марыя Цішкоўская з Ваўкавыску, Ірэна Бярнацкая з Ліды, Ганна Панішава з Берасця, Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут з Гародні былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА КДБ. Праз два месяцы Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая і Ганна Панішава былі адпушчаныя і экстрадаваныя з Беларусі. 25 сакавіка гэтага года Анжаліка Борыс была пераведзеная пад хатні арышт. Журналіст Анджэй Пачобут вось ужо 13 месяцаў працягвае знаходзіцца за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.