Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Май
2022

У Маскве аблілі чырвонай фарбай польскае пасольства

0

У Маскве аблілі чырвонай фарбай польскае пасольства. Знішчана дошка з польскім гербам.

Польскія дыпламаты паведамілі расейскім службам. „Будзем чакаць ад расейскага боку расследавання справы і пакарання вінаватых”, –  сказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пжыдач.    

Расейскія СМІ называюць здарэнне сіметрычным адказам за інцыдэнт, калі ў Варшаве быў абліты чырвоным сіропам амбасадар Расеі. Інфармацыю пра інцыдэнт пацвердзіў польскі амбасадар у Маскве Кжыштоф Краевскі.

Раней амбасадар Польшчы быў выкліканы ў МСЗ Расеі  ў сувязі з інцыдэнтам у Варшаве 9 траўня з удзелам расейскага амбасадара Сяргея Андрэева.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У Маскве аблілі чырвонай фарбай польскае пасольства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *