Алена Янушкоўская: Праблема, што польскія працадаўцы не бяруць такіх людзей на працу
Алена упэўнена, што трэба пра гэта размаўляць ужо не на мясцовым узроўні, а на ўзроўні ЕС.
Artykuł Алена Янушкоўская: Праблема, што польскія працадаўцы не бяруць такіх людзей на працу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Госця Рацыі блогерка і грамадская актывістка з Віцебска Алена Янушкоўская распавядае пра праблемы беларускіх уцекачоў у Польшчы. Алена упэўнена, што трэба пра гэта размаўляць ужо не на мясцовым узроўні, а на ўзроўні ЕС.
– Праблема агульная, не толькі мая. Размова ідзе пра людзей такіх катэгорый нашых уцекачоў, як людзі з інваліднасцю, маці-адзіночкі, разведзеныя жанчыны, якія самастойна дзяцей выхоўваюць, і людзі перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту. Праблемы такія, што гэтых людзей нікуды не бяруць на працу польскія працадаўцы. Атрымліваецца, што гэтыя людзі пакутуюць, яны выжываюць, і так атрымліваецца, што ім тут горш за тое, як яны былі дома рэпрэсаваныя, і нават калі ім там не давалі працаваць улады, яны мелі хаця б жытло і і лецішчы і неяк выжывалі, а тут зусім па-іншаму.
І праблема стаіць даволі жорстка, бо зараз накладваецца яшчэ тое пытанне, што тут у Польшчы вялікая колькасць украінскіх уцекачоў. Працы няма не толькі гэтым катэгорыям уцекачоў, працы няма і здаровым маладым людзям. праблема наспела і тут трэба падымаць пытанне не толькі на мясцовым узроўні, але даносіць іх да ЕС, Чырвонага крыжа і ААН.
Цалкам размову можна паслухаць у далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Янушкоўская: Праблема, што польскія працадаўцы не бяруць такіх людзей на працу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.