Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Август
2022

Рачкова, Альхмам, Лебедзева. Што вядома пра прапагандыстку Ксенію Лебедзеву, якая хавае сваё мінулае

0
Рачкова, Альхмам, Лебедзева. Што вядома пра прапагандыстку Ксенію Лебедзеву, якая хавае сваё мінулае

Прапагандыстка зь беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня Ксенія Лебедзева трапіла ў эпіцэнтар чарговага скандалу. Літоўскі юрыст Мантас Данелюс у інтэрвію «Нашай Ніве» і «Зеркалу» прызнаўся, што перадаваў інфармацыю і відэа ад добраахвотніка палку імя Каліноўскага Віктара «Лешага» Савіча Ксеніі Лебедзевай. У размовах з журналістамі Мантас сказаў, што Лебедзева — супрацоўніца КДБ, для яго гэта не сакрэт.

Свабода расказвае гісторыю жыцьця Ксеніі Лебедзевай, а таксама пацікавілася ў былых работнікаў БТ, ці сапраўды палітычныя журналісты зьяўляюцца супрацоўнікамі спэцслужбаў.

Ксенія Лебедзева стала вядомая шырокай публіцы ў верасьні 2020 году, калі пачала асьвятляць жаночыя маршы, што праходзілі ў той час па суботах. Рабіла гэта даволі агрэсіўна і саркастычна. Да гэтага Лебедзева не была ў сьпісах тых журналістаў БТ, што рабілі рэпартажы на палітычныя тэмы.

Калі прагледзець старонкі Ксеніі Лебедзевай у сацсетках, то можа скласьціся ўражаньне, што яна хавае сваё мінулае. Усе яе сацсеткі старанна пачышчаныя і амаль стэрыльныя. У іх немагчыма нічога знайсьці пра мінулае журналісткі, чым яна займалася яшчэ да БТ. Тым ня менш Свабодзе ўдалося высьветліць некаторыя падрабязнасьці.

Бацька — міліцыянт, маці — настаўніца расейскай мовы

Ксеніі Лебедзевай 34 гады. Пры нараджэньні яна мела прозьвішча Рачкова. У інтэрвію блогеру Аляксею Голікаву казала, што нарадзілася ў Магілёўскай вобласьці, а ў сам абласны цэнтар пераехала пазьней.

Свабодзе стала вядома, што бацька Ксеніі — Пётар Рачкоў — быў міліцыянтам, працаваў участковым інспэктарам у Магілёве. У 1997 годзе сышоў у адстаўку ў званьні капітана міліцыі.

Маці — Валянціна Рачкова — настаўніца расейскай мовы і літаратуры. Яна папрацавала ў розных сярэдніх і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах Магілёва. Цяпер яна намесьніца дырэктара па навучальнай працы ў Буйніцкай сярэдняй школе, што пад Магілёвам.

Спадарыня Валянціна даволі актыўная ў сацыяльных сетках. Зь яе акаўнта ў «Аднакалясьніках» можна зрабіць выснову, што жанчына ганарыцца працай дачкі. Шмат посьціць здымкаў з суполак «Люблю Расею», «Прыгажосьць Расеі». Падтрымлівае дзеяньні Расеі ва Ўкраіне.

Валянціна Рачкова брала ўдзел у працы выбарчых камісій, была вылучэнкай ад «Белай Русі».

Таксама ў Ксеніі ёсьць малодшы брат Уладзімер, розьніца ва ўзросьце 5 гадоў. У чэрвені 2022 году ён зарэгістраваўся ў якасьці індывідуальнага прадпрымальніка ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Магілёва.

«Паўторна завалодала грашовымі сродкамі»

Сама Ксенія пасьля школы паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя Рымскага-Корсакава на спэцыялізацыю «Акадэмічны хор». Практыку праходзіла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры опэры і балету ў якасьці дырыжора. Валасы тады мела яшчэ рудыя, а не пякуча-чорныя.

Потым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры, дзе правучылася два гады. Вучобу там так і ня скончыла.

Адметна, што якраз у гэты час Ксенія Рачкова трапляе ў поле зроку міліцыі. Гэтую гісторыю ў нядаўнім відэа расказалі экс-сілавікі з аб’яднаньня BySol.

«Рачкова К. П., будучы генэральным дырэктарам ВУП па аказаньні паслуг „Тэатар Акропаль“, пад выглядам атрыманьня грошай у якасьці аплаты за курсы радыёвядучых, ня маючы намеру выконваць абавязкі і ня маючы такой магчымасьці, 13.02.2009 шляхам падману і злоўжываньня даверу паўторна завалодала грашовымі сродкамі грамадзянкі **** у памеры 590 тысяч рублёў», — гаварылася ў міліцэйскай зводцы.

Насамрэч гэта не такая вялікая сума, па тагачасным курсе — 210 даляраў. Крымінальным перасьледам для Ксеніі Рачковай гісторыя ня скончылася. На форумах «Анлайнэра» па сёньня застаецца «галінка» з абмеркаваньнем махінацый «Тэатру Акропаль». Быў таксама вялікі рэпартаж на тэлеканале СТБ, дзе прамым тэкстам гаварылася, што «Тэатар Акропаль» «разьвёў на грошы вучняў, арандатараў і кур’ераў».

Праца на жаночым партале

Вышэйшую адукацыю Ксенія атрымлівае ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова. Вучыцца завочна на факультэце «Славянскай філялёгіі» на спэцыяльнасьці «Журналістыка». Дыплём атрымлівае ў 2016 годзе.

Падчас вучобы супрацоўнічала з жаночым выданьнем velvet.by. Там пісала пад імем Ксенія Альхмам — гэта быў не псэўданім. У той час дзяўчына выйшла замуж за іншаземца, а таксама прыняла іслам.

«Не магу пахваліцца, што я добрая мусульманка, але мне камфортна ў гэтай рэлігіі», — пісала яна ў сваім блогу. У Лебедзевай-Альхмам шмат публікацый тычыліся якраз моды ў ісламскім сьвеце. У астатнім яна пісала на тэмы касмэтыкі, догляду скуры, вопраткі і падобных.

Тагачасныя супрацоўнікі «Вельвета» кажуць, што бліскучымі тэксты Альхмам назваць было нельга, даводзілася іх правіць, было шмат артаграфічных памылак, але сваё дзяўчына брала напорам. І сёньня можна ўбачыць, што з граматнасьцю Ксенія ня надта сябруе. У той жа перапісцы з Мантасам папярэджвае яго: «Не хрони переписку». У камэнтах на «Вельвеце» магла спакойна напісаць нешта кшталту «на шахмотной доске».

Яшчэ падчас працы на жаночым партале яна апісала гісторыю свайго разводу — маўляў, не захацела зьяжджаць з мужам у незнаёмую краіну. Прозьвішча Лебедзева, хутчэй за ўсё, ад другога мужа. Зь ім журналістка таксама разьвялася. Пра два няўдалыя шлюбы яна расказвала ва ўжо згаданым інтэрвію блогеру Голікаву. Дзяцей у Лебедзевай няма.

Была ў Малахава, фоткалася з Салаўёвым

Дзесьці ў 2016 годзе Ксенія Лебедзева трапляе на Беларускае тэлебачаньне. Кажа, што спасылку з вакансіяй ёй скінула мама. Пра палітыку Лебедзева ў той час не пісала і не гаварыла. Яна езьдзіла на мясакамбінаты, расказвала пра зборы журавін і кавуноў, наведвала будаўнічыя пляцоўкі. Пры гэтым былыя калегі кажуць, што ўвесь час яна марыла трапіць у палітычны аддзел, дзе большыя заробкі.

Вясной 2018 году Лебедзева трапіла ў журналісцкую паездку ў Маскву. Там яна была госьцяй ток-шоў Андрэя Малахава «Жывы этэр», была ў рэдакцыях Russia Today і тэлеканалу «Расея», наведвала прэзэнтацыю кнігі Ўладзіміра Салаўёва.

Не ў санкцыйных сьпісах, падзяка ад Лукашэнкі

Як ужо адзначалася вышэй, сапраўды зорны час для Ксеніі Лебедзевай пачаўся пасьля таго, як яна стала асьвятляць жаночыя маршы ў верасьні 2020 году. У інтэрвію «Советской Белоруссии» Лебедзева казала, што гэта была яе ўласная ініцыятыва. Усе свае рэпартажы яна суправаджала саркастычнымі камэнтарамі пра ўдзельніц мерапрыемстваў, спрабуючы выставіць іх у непрывабным сьвятле.

У выніку ўжо ў верасьні 2020 году яна прысутнічала на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. А ў студзені 2021 году атрымала падзяку за сваю працу ад імя Лукашэнкі.

На сёньняшні дзень Ксенія Лебедзева, разам з Рыгорам Азаронкам і Людмілай Гладкай, — у ліку галоўных прапагандыстаў дзяржаўных СМІ. Яна асьвятляе рэзанансныя судовыя працэсы, дзе судзяць палітвязьняў, робіць сюжэты пра полк Каліноўскага. Лебедзева цяпер мае сваю аўтарскую перадачу «Гэта іншае» на «Беларусь-1», а таксама вядзе аднайменны тэлеграм-канал — асаблівай папулярнасьцю ён не карыстаецца. У санкцыйныя сьпісы заходніх краін прапагандыстка не трапляла.

Зрэшты, Лебедзева амаль і не бывала за мяжой. Яна лётала зь «Белавія» ў Палангу на адкрыцьцё адпаведнага рэйсу, там яны, дарэчы, і пазнаёміліся з Мантасам Данелюсам. Таксама некалькі разоў адпачывала ва Ўкраіне.

«Цалкам рэальна, што журналісты супрацоўнічаюць»

Свабода спытала ў дзьвюх былых журналістак Белтэлерадыёкампаніі, ці рэальна, што Лебедзева і іншыя палітычныя аўтары дзяржаўных СМІ супрацоўнічаюць з КДБ.

Першая суразмоўца сышла з БТ яшчэ задоўга да падзей 2020 году, яна працавала ў тым ліку ў прэзыдэнцкім пуле.

«У мае часы такое немагчыма было ўявіць, я з такім ніколі не сутыкалася. Але мне здаецца, што цяпер такое сапраўды можа адбывацца. З розных крыніц я атрымліваю інфармацыю пра стан рэчаў на БТ, мне кажуць, што там супрацоўнік КДБ на пасадзе намесьніка старшыні, зьмянілася шмат усяго, таму цалкам рэальна, што і журналісты супрацоўнічаюць. Мае часы былі яшчэ дастаткова лібэральныя ў параўнаньні з тым, што адбываецца цяпер. Мне здаецца, там цяпер цалкам працуюць па ўказаньнях спэцслужбаў, а не ідуць у творчасьць», — кажа былая журналістка пулу Лукашэнкі.

Іншая суразмоўца сышла з тэлебачаньня на хвалі падзей 2020 году. Асабіста яна ня мае сумневу, што асноўныя прапагандысты супрацоўнічаюць са спэцслужбамі.

«Па маіх зьвестках, усе, хто займаецца на дзяржаўных тэлеканалах палітычнымі тэмамі, супрацоўнічаюць з КДБ. Ні для кога з работнікаў тэлебачаньня гэта не сакрэт. Калі да 2020 году гэта хутчэй трымалі ў сакрэце, то цяпер саромецца перасталі», — мяркуе журналістка.







Eurasianet: Азербайджан публично и цинично уничтожает армянское культурное и историческое наследие в Нагорном Карабахе

Доктор Кутушов назвал болезни, которые поджидают отдыхающих у водоёмов

Дивный новый мир цифровизации: в Москве пройдет Форум «Время цифры»

Выгодно ли покупать квартиру в новостройке?


VK Fest 2024: Музыка и Развлечения на Открытых Площадках России

Доктор Кутушов назвал болезни, которые поджидают отдыхающих у водоёмов

ONYX отправляется в Большой тур по России

Раскрыт секрет, как и где отдохнуть в России летом за 11 тыс. рублей


Where to find Real Madrid vs Dortmund on US TV: June 1, 2024

When Narine asked Gambhir 'can I bring my girlfriend to IPL?'

Brentford B and Tiverton Town Friendlies Announced

Inside the mad Fenerbahce world Jose Mourinho is entering with rioting fans, players walking off and notorious hooligans


Военные следователи продолжают оказывать гуманитарную помощь военнослужащим, находящимся в полевых госпиталях

В Кировском районе Крыма проверили бывших мигрантов, не вставших на воинский учет

ТСД промышленного класса Saotron RT-T60

НА ДЕТСКОМ ФЕСТИВАЛЕ ИСКУССТВ «НЕБО» СОСТОИТСЯ 5 ПРЕМЬЕР И ПОКАЖУТ НОВИНКИ ОТ ВЕДУЩИХ МОСКОВСКИХ ТЕАТРОВ


Конец близок в релизном трейлере Destiny 2: The Final Shape

Today's Wordle answer for Thursday, May 30

Началась предрегистрация на Command & Conquer: Legions — релиз в конце 2024 года

Supercell выпустил игру Squad Busters на смартфоны



Улыбка сделала слушателя «Юмор FM» миллионером

Преступления мигрантов с рынков азербайджанского олигарха Года Нисанова продолжают шокировать Москву

Дивный новый мир цифровизации: в Москве пройдет Форум «Время цифры»

Дептранс Москвы раскрыл детали инцидента на станции метро "Спортивная"


Дивный новый мир цифровизации: в Москве пройдет Форум «Время цифры»

В Москве 1 июня похоронили Анастасию Заворотнюк

В 66 раз подешевело. Эмиратские активы экс-губернатора не идут подешевке

«СВЯТОЙ ЛЕНИН» легально изготавливает армии и спецслужбы. 6 серия. СЕРЬЁЗНЫЙ НОВОСТНОЙ СЕРИАЛ.


Стало известно, кто прислал венки на церемонию прощания с Заворотнюк

На истоке Волги в Тверской области стартовал XXV Большой Волжский Крестный ход

В Госдуме отреагировали на информацию о возможном переносе Игр дружбы

Иркутские конькобежцы – в сборной России


Теннисистка Петрова: Хачанов совершил недопустимую ошибку на "Ролан Гаррос"

Кецманович отказался от борьбы в игре с Медведевым на "Ролан Гаррос"

Азаренко не смогла выйти в 1/16 финала открытого чемпионата Франции по теннису

Арина Соболенко повторила уникальное достижение Азаренко на турнирах «Большого шлема»


В Турции допустили вывод войск из Сирии в случае полной безопасности границ

Заворотнюк похоронили на Троекуровском кладбище рядом с Ниной Руслановой

Детский фестиваль профессий прошел в парке «Экоберег» в Химках

Минобороны Турции: Анкара выведет войска из Сирии в случае безопасности границ


Музыкальные новости

Трансляцию концертов оркестра Бутмана в Китае посмотрели более 50 млн человек

Ольга Бузова и Давид Манукян поцеловались спустя три года в шоу «Сокровища императора»

ГК «Садовое кольцо» приглашает уфимцев посетить первый VK Fest в Башкортостане

В Красноярском крае завершился IV Музыкальный фестиваль под художественным руководством Юрия Башмета


Дивный новый мир цифровизации: в Москве пройдет Форум «Время цифры»

Международный день защиты детей: дети с ревматическими болезнями

Eurasianet: Азербайджан публично и цинично уничтожает армянское культурное и историческое наследие в Нагорном Карабахе

Преступления мигрантов с рынков азербайджанского олигарха Года Нисанова продолжают шокировать Москву


Политолог Мезюхо: в США Байдена должны были судить наравне с Трампом

Конец близок в релизном трейлере Destiny 2: The Final Shape

Выгодно ли покупать квартиру в новостройке?

В Екатеринбурге Росгвардия обеспечила правопорядок на переходном матче Чемпионата России по футболу


Дептранс: на закрытом участке метро Москвы работали 20 бесплатных автобусов

На МКАД в Москве частично пекрыли движение из-за массовой аварии

Движение поездов в Амурской области восстановлено по одному пути

Движение на ряде набережных и улиц в центре Москвы перекроют из-за забега 1 июня


Лучшие фото недели // Запоминающиеся кадры 27–31 мая

Руководство Краснодара посетило китайский Харбин. Рассказываем подробности

Лучшие фото за май // Запоминающиеся кадры месяца

Путин провел совещание с членами Совета безопасности России




С днем защиты детей росгвардейцы поздравили юных пациентов детской больницы в Москве

Первые звоночки и последствия: как живут и умирают люди с опухолью головного мозга

Подмосковный НИКИ детства провел онлайн-марафон «Бегом за здоровьем» 1 июня

Росгвардейцы из Москвы приняли участие в безвозмездной сдаче донорской крови


Зеленский: после «заморозки» конфликт опять вспыхнет

НАТО оказалась не готова к войне с Россией. Тайное соглашение США и Киева: Враг нацелился на Белгород - источники


Для пользы тела. «Мой спортивный район» начинает летние тренировки

Муж Заворотнюк дал волю эмоциям на прощании с актрисой

Дептранс Москвы раскрыл детали инцидента на станции метро "Спортивная"

Певица Пелагея разделила имущество с бывшим мужем


Путин и Лукашенко обсудили парад в Минске

Путин и Лукашенко обсудили по телефону предстоящий саммит ШОС

БЕЛТА: Лукашенко и Путин обсудили представительство России на параде в Минске


Собянин: 1 июня начнется фестиваль «Лето в Москве. Все на улицу!»

Сергей Собянин поздравил москвичей с Международным днем защиты детей

Собянин посетил фестиваль "Москва – на волне. Рыбная неделя"

Собянин: Детский фестиваль искусств «Небо» станет праздником для всей семьи


Портал «Малый бизнес Москвы» насчитывает более 200 тыс пользователей

Очень дорого: во сколько обходится владение электромобилем в крупных городах

«Восход», Тинькофф Банк и Альфа объявили о совместном pre-IPO фонде в секторе tech на 4 млрд рублей

Июнь в Москве начнется с аномально жаркой погоды


Заворотнюк похоронили на Троекуровском кладбище рядом с Ниной Руслановой

День защиты детей отпраздновали в реабилитационном центре Воскресенска

НИКИ детства провел квест-марафон, посвященный здоровому образу жизни

Глава КамАЗа: проект «Москвича» показал, что китайские машины вообще не приспособлены к России


XXXIII Церемония «Хрустальная Турандот» объявит победителей сезона 2023/2024

В филиале фонда «Защитники Отечества» в Архангельской области подвели итоги первого года работы

В Архангельске с рабочим визитом побывал «арктический» министр

ТСД промышленного класса Saotron RT-T60


Литературно-музыкальный вечер «Песня как признание в любви»

ВТБ начал выдавать ипотеку на жилье в Крыму

Первый автобус «Санкт-Петербург — Симферополь» вышел на маршрут

Портативный сканер штрих-кодов Heroje H133U на базе CMOS-матрицы


Детский фестиваль профессий прошел в парке «Экоберег» в Химках

Минобороны Турции: Анкара выведет войска из Сирии в случае безопасности границ

Интересные снимки интересных людей. Обалденно!

Семья Заворотнюк запретила фотографировать гроб на прощании с актрисой














СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *