Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2022

Выйшаў з друку беларускі каляндар “Родны край” на 2023 год

0

У календары «Родны край» на 2023 год змешчаны цікавыя артыкулы пра нашу краіну Беларусь, матэрыялы, карысныя для прымянення ў паўсядзённым жыцці.

Artykuł Выйшаў з друку беларускі каляндар “Родны край” на 2023 год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Менскае выдавецтва “Беларусь” выпусціла беларускі адрыўны каляндар “Родны край” на 2023 год. Наклад календара 4000 асобнікаў. Склаў яго Аляксандр Дылейка.

У календары «Родны край» на 2023 год змешчаны цікавыя артыкулы пра нашу краіну Беларусь, матэрыялы, карысныя для прымянення ў паўсядзённым жыцці. У ім чытачы знойдуць прыгожыя вершаваныя нізкі паэтаў-класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Язэпа Пушчы, размеркаваныя ў адпаведнасці з порамі года. Ён дапаможа чытачам прасачыць юбілейныя даты славутых беларусаў — юбіляраў 2023 года. Значнае месца ў выданні адведзена роднай мове, традыцыйным абрадам народнай творчасці. Каляндар распавядае пра старажытныя міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў. У выданні змешчана шмат цікавай інфармацыі пра прыродныя аб’екты і славутыя мясціны нашай краіны. Чытачам будуць карысныя парады па захаванні і ўмацаванні здароўя, правільнага харчавання, гігіены, спорту. Не засталіся па-за ўвагай таксама жыццёвыя і побытавыя парады, рэцэпты народнай медыцыны і беларускай кухні.

На вялікі жаль, у календары адсутнічае беларускі гумар, мала паэзіі, не ўключаны юбілеі многіх вядомых асобаў Бацькаўшчыны, найперш, дзеячаў культуры і літаратуры.

Тым не менш, каляндар з паліграфічнага боку атрымаўся прыгожым і ёсць спадзеў, што ён у беларусаў усё ж пакіне добрыя ўражанні.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Выйшаў з друку беларускі каляндар “Родны край” на 2023 год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *