Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2022

Супраць адмовы Чэхіі гандляваць з РФ

0

Антыўрадавы пратэст у Празе сабраў 70 тысяч мітынгоўцаў.

Artykuł Супраць адмовы Чэхіі гандляваць з РФ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У Празе 70 тысяч чалавек выйшлі на пратэст прарасейскіх сіл: супраць высокіх цэн на нафту і газ, санкцый у дачыненні да Расеі і паставак зброі Украіне.

Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Прагі на дэманстрацыю супраць урада, а таксама з патрабаваннем да дыялогу з Расеяй. Пра гэта піша „Еўрапейская праўда” са спасылкай на Ceske Noviny.

Паліцыя ацаніла колькасць пратэстоўцаў у 70 000 чалавек. „Сход на Вацлаўскай плошчы праходзіць мірна, і нам пакуль не даводзілася вырашаць якія-небудзь сур’ёзныя праблемы. Паводле нашых ацэнак, колькасць удзельнікаў на 14:30 складае каля 70 000 чалавек”, — паведаміла чэшская паліцыя ў Twitter

Многія дэманстранты прынеслі чэшскія сцягі, некаторыя — барабаны і транспаранты. У пратэстоўцаў былі плакаты супраць ЕЗ, NATO, прэм’ер-міністра Пятра Фіяла, „зялёнага курсу” для Еўропы і супраць адмовы ўрада супрацоўнічаць з Расеяй. На плошчы стаяць стэнды і сцягі Камуністычнай партыі Чэхіі і еўраскептычнага руху „Трыкалор”.

Арганізатары акцыі патрабуюць адстаўкі ўрада. У той жа час яны хочуць, каб урад дазволіў іх экспертам весці перамовы аб куплі газу і нафты ў РФ.

„Чэшскай Рэспубліцы трэба чэшскі ўрад. Урад Фіяла можа быць украінскім, можа быць, Брусэльскім, але дакладна не чэшскім”, — сказала кіраўнік „Трыкалора” Зузана Заграднікова. Яна лічыць, што ўрад павінен адмяніць антырасейскія санкцыі, бо яны наносяць шкоду чэшскім бізнесоўцам. Яна таксама патрабуе спыніць пастаўкі зброі ва Украіну.

Прэм’ер Фіяла заявіў, што сённяшняя дэманстрацыя ініцыяваная сіламі, якія заяўляюць пра сваю прарасейскую пазіцыю і выступаюць супраць інтарэсаў Чэхіі: „Зразумела, што расейскія прапагандысцкія і дэзынфармацыйныя кампаніі з’яўляюцца на нашай тэрыторыі неаднаразова, і хтосьці проста паддаецца ім”, — сказаў Фіяла. Паводле яго слоў, палітыка папярэдняга ўрада Андрэя Бабіша (ANO) пакінула Чэхію цалкам залежнай ад расейскіх энерганосьбітаў, і цяперашні ўрад робіць крокі, каб як мага хутчэй пазбавіцца ад гэтай залежнасці. Фіял дадаў, што кожны мае права выказваць сваё меркаванне і праводзіць дэманстрацыі.

Паводле www.ceskenoviny.cz, www.eurointegration.com.ua

Artykuł Супраць адмовы Чэхіі гандляваць з РФ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *