У Варшаве прайшоў оўпэн-эйр “Грай” у падтрымку беларускіх музыкаў, пацярпелых ад рэжыму
Гасцей чакала насамрэч насычаная праграма. Лявон Вольскі, Юры Стыльскi, Наста Шпакоўская, Аляксандр Памiдораў, Алесь Дзянiсаў, гурт “Atesta”.
Artykuł У Варшаве прайшоў оўпэн-эйр “Грай” у падтрымку беларускіх музыкаў, пацярпелых ад рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гасцей чакала насамрэч насычаная праграма. Лявон Вольскі, Юры Стыльскi, Наста Шпакоўская, Аляксандр Памiдораў, Алесь Дзянiсаў, гурт “Atesta”.
Да ўсяго разгарнулася і вольная сцэна. На ёй сваё музычнае слова сказалі Саша Васілеўская, Юстына і Бартосікі, гурты “Znak Stop”, “Graphotype”, “23:34”.
Для праекту ж “Marny Los”, які пакуль складаецца з аднаго чалавека – журналіста Аляксея, выступ на фэсце стаў адным з першых. Сваімі шчырымі жаданнямі пасля яго артыст падзяліўся з Радыё Рацыя.
– Першае жаданне – паесці. У мяне зараз такі адрэналінавы адхадняк. Таму што калі ты на сцэне, то адчуваеш, што ты бяжыш. Спыніўся, і спыніўся даволі рэзка. У мяне ёсць нейкі вопыт, ты разумееш, што асэнсаванне таго, што адбылося, прыйдзе пазней, а зараз мне горача. Я не ведаю, як астатнім музыкам, але ў той кропцы, дзе я стаяў, роўненька мне ў твар свяціла сонца, у мяне не было акуляраў, я амаль нічога не бачыў, і мне было вельмі цёпленька.
Акрамя таго, на пляцоўцы разгарнуўся арт-маркет з адметнымі нацыянальнымі рэчамі і фуркорт.
Падзея прайшла пры солд-аўце, то бок усё квіткі на імпрэзу былі прададзеныя яшчэ да яе пачатку.
Імпрэзу падтрымалі Беларуская Рада Культуры, Беларускі Моладзевы Хаб, пляцоўка “Puerto Mexicana”, Радыё Рацыя і Радыё “Унэт”. Галоўныя завадатары фэсту – Інэс Сянкевіч і Аляксей Сцегар.
Вядучая імпрэзы – журналіст радыё “Рацыя” Марына Савіцкая.
Дарэчы, фэст “Грай” стаў пачаткам працы новай аднайменнай фундацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве прайшоў оўпэн-эйр “Грай” у падтрымку беларускіх музыкаў, пацярпелых ад рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.