Мікіта Нікалаевіч змяніў сафійскую „Славію” на харвацкае „Дугаполле”
Раней "Славія" скасавала кантракт з 24-гадовым беларусам.
Artykuł Мікіта Нікалаевіч змяніў сафійскую „Славію” на харвацкае „Дугаполле” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Паўабаронца Мікіта Мікалаевіч змяніў сафійскую „Славію” на харвацкае „Дугаполле” (Д2). Раней „Славія” скасавала кантракт з 24-гадовым беларусам. У складзе балгарскага клуба Мікалаевіч выступаў з лютага 2022-га. Галамі і перадачамі не вызначыўся. Пасля чатырох тураў „Дугаполле” з шасцю ачкамі займае трэцяе месца. У наймацнейшы дывізіён выйдзе пераможца футбольнага турніру.
Арына Сабаленка згуляе з першай ракеткай свету Ігай Свёнтэк у паўфінале „US Open”
Беларуска Арына Сабаленка (6-ы нумар рэйтынгу ВТА) згуляе з першай ракеткай свету полькай Ігай Свёнтэк у паўфінале „US Open”. Гэта стала вядома пасля таго, як Свёнтэк у ноч з серады на чацвер стала пераможцай чвэрцьфіналу супраць амерыканкі Джэсікі Пегулы (8 ВТА) — 6:3, 7:6 (7:4). Сустрэча Сабаленкі – Свёнтэк адбудзецца 9 верасня і пачнецца ў 4.00 па беларускім часе.
Потэр узначаліць «Чэлсі», а „Брайтан” атрымае каля 16 млн фунтаў кампенсацыі
Грэм Потэр узначаліць „Чэлсі” пасля адстаўкі Томаса Тухеля. Лонданскі клуб вусна дамовіўся з трэнерам аб супрацоўніцтве. У дадзены момант „Чэлсі” рыхтуе неабходныя дакументы. У бліжэйшыя гадзіны клуб дамовіцца з „Брайтанам” аб умовах выплаты кампенсацыі. Па дадзеных The Guardian, яна складзе каля 16 мільёнаў фунтаў.
Беларускі абаронца Дзюкаў перайшоў у польскую «Унію»
Беларускі абаронца Раман Дзюкаў папоўніў шэрагі польскай «Уніі». Кантракт з хакеістам разлічаны на адзін год. У папярэднім сезоне Дзюкаў выступаў спачатку ў «Шахцёры» дзе ў 46 гульнях набраў 13 (0+13) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+7», а потым за кіеўскі «Сокал» у якім правёў 3 матчы і зарабіў 4 асістэнцкіх балы пры паказчыку карыснасці. „-2”. У чэрвені 26-гадовы абаронца падпісаў кантракт з «Тамбавам» з ВХЛ і ў жніўні па ўласнай ініцыятыве скасаваў яго, правёўшы з камандай усяго 1 гульню. Адзначым, што Дзюкаў з’яўляецца падпісантам антываеннай дэкларацыі.
Artykuł Мікіта Нікалаевіч змяніў сафійскую „Славію” на харвацкае „Дугаполле” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.