Трэнінг-сесія па тайм-менеджменце для беларусаў Варшавы
Адным з лайфхакаў аўтар і вядучы адукацыйнага курсу Аляксей Бурнасенка падзяліўся з Беларускім Радыё Рацыя.
Artykuł Трэнінг-сесія па тайм-менеджменце для беларусаў Варшавы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У суботу ў Варшаве пройдзе трэнінг-сесія па тайм-менеджменце для беларусаў. “Мы вывучым некалькі самых эфектыўных тэхнік кіравання часам, як яго практыкуюць у паспяховых міжнародных кампаніях. Даведаемся, чаму гэтыя тэхнікі могуць працаваць, а чаму – не працаваць асабіста для цябе, высветлім іх станоўчыя і адмоўныя бакі, а таксама дзе яны карысныя, а дзе – не”, – кажа аўтар і вядучы адукацыйнага курсу, сертыфікаваны коўчынг-спецыяліст, карпаратыўны кансультант Аляксей Бурнасенка.
Адным з такіх лайфхакаў бізнес-трэнер падзяліўся і з Беларускім Радыё Рацыя:
-Парада, якая адносіцца і да кіравання часам, і да кіравання справамі, вельмі простая. Але, самае дзіўнае, што яна неверагодна змяняе жыццё, калі людзі пачынаюць сапраўды ёю эфектыўна карыстацца. Гэта стварэнне спісу спраў з вечара. Перакладванне ўсяго таго, што можа трымацца ў галаве, з галавы – на паперу. Тады чалавек лепш спіць, ён зранку прачынаецца і адразу пачынае рабіць справы з гэтага спісу і не губляе час на тое, каб узгадаць, што ж трэба было зрабіць сёння.
Трэнінг-сесія пройдзе ў суботу, 1-га кастрычніка, у 18:30 у “Беларускім Доме” (ul. Kryniczna 6). Удзел у занятках бясплатны, але загадзя неабходна запоўніць анкету па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScu57eznQwv89vo1rVAloxlczsz_8V2OyV-CSM9uMIZTiQIMA/viewform
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Трэнінг-сесія па тайм-менеджменце для беларусаў Варшавы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.