Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Октябрь
2022

Мілана Сухарукава: Беларусы – вельмі актыўная нацыя

0

Дзясяткі і сотні беларускіх актывістаў апынуліся па-за межамі краіны: хто ў Польшы ці Літве, а нехта – у Грузіі. Актывісты і валанцёры не губляюць час і займаюцца валанцёрствам і ў гэтай краіне Каўказу.

Актывістка з Менску Мілана Сухарукава з першых дзён вайны з Украінаю пайшла валанцёрам у штаб дапамогі Украіны ў грузінскім Батумі :

-Мы ўсе павінны дапамагаць. Гэта наш агульны боль. І тое, што адбываецца вайна, такога не мусіць быць.

Апроч валанцёрскай дзейнасці Мілана стала адным з арганізатараў бегавога клубу ў Батумі, да якога далучылася вялікая колькасць беларусаў у Батумі:

-Зрабілі бегавы клуб у Батумі. Гэта клуб для ўсіх жадаючых, хто любіць бег, хто ўжо добра бегае, хто толькі пачынае займацца. У нас суполка адкрытая. У нас рэгулярныя трэніроўкі. Плюс мы рабілі забегі.

Падчас забегаў таксама рабілі зборы ў дапамогу Украіне. Па словах Міланы, у забегах не толькі ў Батумі, але і ў іншых гарадах Грузіі ўдзельнічае вялікая колькасць беларусаў, у тым ліку тыя, якія былі рэпрэсаваныя ў 2020-22 гадах.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Мілана Сухарукава: Беларусы – вельмі актыўная нацыя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *