Пётр Рудкоўскі: Цалкам магчыма, што адбудзецца змена патрыярха Кірыла
"Госць Рацыі" - тэолаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётра Рудкоўскі.
Artykuł Пётр Рудкоўскі: Цалкам магчыма, што адбудзецца змена патрыярха Кірыла pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адная з галоўных падзеяў гэтага тыдня – адкрытая атака рэжыму Лукашэнкі на католікаў. Яны сталі чарговым аб’ектам атакі пасля грамадзянскай супольнасці.
Сітуацыю ў нашым эфіры каментуе тэолаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.
РР: Ці можна сказаць, што гэтая атака будзе працягвацца?
Пётр Рудкоўскі: Сітуацыя з Чырвоным касцёлам прыкрая і абуральная. Але трэба ўдакладніць, што гэта кропкавая атака. Атака менавіта на Чырвоны касцёл, на яго асяроддзе, што аўтаматычна не азначае атаку на ўсіх католікаў і канешне не азначае атаку на Ватыкан і яго дыпламатыю. Гэтыя тры рэчы пажадана адрозніваць. Але беручы цяперашнія рэаліі, цалкам магчыма, што мы знаходзімся дзесьці ў сярэдзіне гісторыі.
РР: Дзеля чаго гэта робіцца ўладамі? Вы ў фэйсбуку выказваеце гіпотэзу, што гэта спецаперацыя, план, каб прымусіць можа Ватыкан ці кіраўніцтва беларускага Касцёла да дзеянняў, якія выгодныя рэжыму?
Пётр Рудкоўскі: Сапраўды, яно выглядае такім чынам, што рэжым хоча займець, па-першае, пэўныя ўнутрыпалітычныя козыры, і цалкам магчыма, што і знешнепалітычныя. Каб католікі больш сціпла сябе паводзілі.
РР: Хацелася б даведацца, як Вы расцэньваеце апошнія дзеянні расейскага патрыярха Кірыла – і бласлаўленне мабілізацыі, і тое, што ён прапусціў урачыстасці ў Крамлі з нагоды анексіі Расеяй новых тэрыторый, і тое, што РПЦ заклікала правесці малебны за Пуціна.
Пётр Рудкоўскі: Што тычыцца патрыярха Кірыла, няма сумневу, што ён з’яўляецца часткай палітычнай сістэмы. Пакуль што на роўні чутак, але я думаю, што яны не беспадстаўныя, пра тое, што ён занядужвае. Гэта магло быць прычынай таго, што ён адсутнічаў на цырымоніі ў Крамлі. Цалкам магчыма, што праз нейкі час адбудзецца змена патрыярха. І сярод такіх імаверных кандыдатаў – мітрапаліт Ціхан, які з’яўляецца адным з духоўнікаў Пуціна.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пётр Рудкоўскі: Цалкам магчыма, што адбудзецца змена патрыярха Кірыла pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.