Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары
У матчы 1/16 фіналу беларуска была мацнейшай за іспанку Паулу Бадосу (8 ВТА) — 6:2.
Artykuł Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вікторыя Азаранка (37 ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру серыі WTA 1000 у Гвадалахары.
У матчы 1/16 фіналу беларуска была мацнейшай за іспанку Паулу Бадосу (8 ВТА) — 6:2. У наступным крузе Азаранка 21 кастрычніка сустрэнецца з амерыканкай Мэдысан Кіз (15 ВТА).
„Інтэр” падоўжыць арэнду Лукаку
Нападнік „Інтэра” Рамелу Лукаку, хутчэй за ўсё, не вернецца ў „Чэлсі”, паведамляе La Gazzetta dello Sport. Па дадзеных крыніцы, лонданскі клуб не мае патрэбы ў паслугах бельгійца, таму футбаліст, верагодна, падоўжыць кантракт з міланскім клубам яшчэ на адзін сезон. У гэтым сезоне Лукаку забіў адзін гол за „Інтэр”, пасля чаго быў траўмаваны. Міланцы арандавалі 29-гадовага гульца сёлета да канца бягучага сезона.
Сталі вядомыя наступствы траўмы Чыра Імобіле, якую форвард „арлоў” атрымаў у паядынку з „Удзінэзэ (0:0) у 10 туры чэмпіянату Італіі. „Лацыё” на сваім афіцыйным сайце абвясціў, што гулец рымлян прайшоў медыцынскае абследаванне, якое выявіла траўму сярэдняй ступені цяжару.Чакаецца, што нападнік адновіцца да першай гульні 2023 года супраць „Лечэ”.
Станіслаў Драгун правёў 600-ы матч у кар’еры
Для капітана БАТЭ паўабаронцы Станіслава Драгуна матч 26-га тура чэмпіянату краіны супраць „Іслачы” стаў 600-м у кар’еры. Пра гэта паведамляюць сацсеткі „жоўта-сініх”. З іх за БАТЭ ў Драгуна – 191 гульня, у якой гулец адзначыўся 47 галамі. Гульня з Іслаччу завяршылася безгалявой нічыёй.
«Віве» Каролька выйшаў у паўфінал клубнага чэмпіянату свету
З 18 па 23 кастрычніка ў Дамаме (Саўдаўская Аравія) праходзіць клубны чэмпіянат свету па гандболе. Сярод удзельнікаў „Віве” беларусаў Арцёма Каралька. 20 кастрычніка польская каманда аформіла выхад у паўфінал турніру. У другім матчы групы С „Віве” абыграў „Таўбатэ” з Бразіліі (39:30). На рахунку беларускага гандбаліста 2 закінутыя мячы. Па выніках двух матчаў палякі занялі першае месца ў сваёй групе, абгуляўшы, акрамя бразільцаў, „Аль-Кувейт”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.