Іван Аструбацкі: Вайна ў Кіеве адчуваецца асабліва востра
У тое, што тры мільёна насельніцтва Кіева на зіму будуць эвакуяваныя, немагчыма паверыць.
Artykuł Іван Аструбацкі: Вайна ў Кіеве адчуваецца асабліва востра pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У тое, што тры мільёна насельніцтва Кіева на зіму будуць эвакуяваныя, немагчыма паверыць. Тыя, хто хацеў, ужо даўно выехаў. А тыя, хто застаецца, гатовыя да вырашэння праблем з вадой і электрычнасцю.
Людзі набываюць буржуйкі, рыхтуюць дровы, запасаюцца прадуктамі харчавання, распавёў украінскі грамадскі дзеяч Іван Аструбацкі:
– Я зараз знаходжуся ў горадзе Кіеве, недзе на працягу апошняга месяца. Вайна тут адчуваецца асабліва востра. Горад досыць рэгулярна падвяргаецца ракетным ударам і ўдарам беспілотнікаў. Гэта ўжо такая сумная традыцыя, што кожны панядзелак моцныя ўдары па інфраструктуры, па ЦЭЦ, па энергетыцы, па аб’ектам водаправоду. У сувязі з чым рэгулярныя адключэнні святла, які на жаль сталі сумнай нормай.
Іван Аструбацкі дадаў, што для жыхароў Кіева перажыць зіму – гэта найменшая з праблем. Іх больш турбуе тое, як ідуць справы на фронце, паколькі для перамогі гатовыя цярпець нязручнасці столькі, колькі будзе неабходна.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Іван Аструбацкі: Вайна ў Кіеве адчуваецца асабліва востра pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.