Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Ноябрь
2022

Стаў вядомы пераможца прэміі Ежы Гедройця

0

Сяргей Абламейка. „Невядомы Менск. Гісторыя знікнення”. Кніга першая. — гэтая кніга атрымала сёлетнюю прэмію Гедройця.

Пасля абвяшчэння лаўрэат прэміі Сяргей Абламейка сказаў:

– Неверагодная прыгода гэтай кніжкі і майго лёсу. Я рэальна не чакаў. Я быў уражаны, калі даведаўся пра намінацыю таму, што ўсё ж кніжка не мастацкая, гэта кніжка гістарычная. Кажуць, што пісьменнікі бываюць двух тыпаў, для аднаго пісьменніка, аўтара кніжкі, важна выказацца, для іншых важна быць пачутым. У мяне гэта неяк сумяшчаецца.

Летась прэмію імя Ежы Гедройця атрымала Ева Вежнавец за кнігу „Па што ідзеш, воўча?”. Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Стаў вядомы пераможца прэміі Ежы Гедройця pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *