Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Июль
2023

Фестываль арганнай і камернай музыкі “Вялікае мастацтва аргана”

0

Мінуў месяц, як у Беларусі праходзіць фестываль арганнай і камернай музыкі “Вялікае мастацтва аргана”. За гэты час дадзена 10 канцэртаў: адзін у філармоніі Віцебска, два ў касцёле ў Мядзведзічах і сем у пінскім саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта Пінск абраны цэнтрам фестывалю, бо тут захаваўся найстарэшы арган у Беларусі.

Але краязнаўца Эдвард Злобін упэўнены, што ёсць як найменей яшчэ дзве прычыны, чаму арганізатары абралі “сэрцам фэсту” горад над Пінай:

Сам касцёл з’яўляецца адной з трох у Беларусі базілік. Канешне, гэта таксама і знак павагі і памяці кардыналу Казіміру Свёнтку, шматгадоваму пробашчу пінскага касцёла. Канешне, вялікая заслуга яго ў тым, што касцёл выстаяў у гады ваяўнічага атэізму, і арган захаваўся, і касцёл не зачынялі ніколі.

Наперадзе яшчэ 23 бясплатных канцэрты ў межах фестывалю “Вялікае мастацтва аргана”, расклад якіх змешчаны на афіцыйным сайце касцёлу на Беларусі. Акрамя музычных выступаў, 9 верасня ў Пінску пакажуць італьянскую стужку 1918 года “Брат Сонца” прысвечаную заснавальніку Ордэна Францысканцаў – святому Францыску Асізскаму.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Фестываль арганнай і камернай музыкі “Вялікае мастацтва аргана” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *