Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2023

Аляксандр Васылюк: Дзейнічаць на мясцовым роўні на карысць нашай супольнасці

0

”Хачу, каб у нас усё атрымалася!” – з такім лозунгам балатуецца ў польскі Сойм Аляксандр Васылюк –  адзіны прадстаўнік беларускай  меншасці, які атрымаў падтрымку Форума меншасці Падляшша.

У спісе кааліцыі «Трэйцяя дарога” Аляксандр Васылюк знаходзіцца пад нумарам пяць:

-Па-першае, хачу прадставіць наш рэгіён, асяроддзе, дзейнічаць на мясцовым роўні на карысць нашай супольнасці. Вырашаць іхныя праблемы на месцы, будаваць супольнасць, якой нам так часта не хапае. Вельмі важная моладзь. Я бацька дваіх дзяцей, і думаю, што большасць слухачоў маюць сваіх дзяцей, унукаў. І калі мы падумаем, што для нас з’яўляецца важным, то, вядома, думаем пра іх. Пра іх будучыню. Рады, што стартую ад Руху Польшча-2050, бо ўжо ў назве закладзена накіраванасць на будучыню.

Аляксандру  Васылюку сорак восем гадоў, ён жанаты, у яго дзве дачкі. Па прафесіі – інфарматык, стваральнік інтэрнэт-парталаў  Cerkiew.pl i  OrthPhoto. Старшыня  цэнтра  інтэграцыі пакаленняў “Белаваежа”.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Аляксандр Васылюк: Дзейнічаць на мясцовым роўні на карысць нашай супольнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *