У Беластоку распачаўся сёмы фестываль «Напрамак Усход»
![У Беластоку распачаўся сёмы фестываль «Напрамак Усход»](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/10/1280x720.jpg)
Фестываль «Напрамак Усход» - ператвараецца ў традыцыйную тэатральную падзею, ён прахадзіць ужо сёмы раз. Наперадзе яшчэ 7 спектакляў з розных краін: Польша ды Украіны, Літва, Арменія.
Artykuł У Беластоку распачаўся сёмы фестываль «Напрамак Усход» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку распачаўся сёмы фестываль «Напрамак Усход».
![](/wp-content/uploads/2023/10/1280x720.jpg)
Першым тут паказалі спектакль беларускага рэжысёра Юрыя Дзівакова «Насця» паводле твора расейскага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, які Дзівакоў стварыў у Teatry Powszechnego ў Варшаве. З прывітальным словам на адкрыцці выступілі дырэктар Беластоцкага тэатра імя Аляксандра Венгеркі Пётр Паўторак, які арганізуе фестываль, і вядучая тэатральных спатканняў, беластоцкая журналістка Дарота Сакалоўская:
– Сёмы раз запрашае нас тэатральны фестываль «Напрамак Усход». Сёння мы там, дзе дзеецца штосьці важнае. Запрашаем на нашу сцэну таксама тэатральныя калектывы з-за ўсходняй граніцы. І паказваем гэты свет – які такі блізкі і такі прыгожы.
Пётр Паўтарак, дырэктар Беластоцкага тэатра: – Вельмі задаволены, што вы разам з намі. Сёмы раз фестываль не адбыўся б без падтрымкі спонсараў, сярод якіх Міністэрства культуры, а таксама ўрады маршалкоўскі і падляшскага ваяводства. Хацеў бы ім сардэчна падзякаваць.
Фестываль «Напрамак Усход» – ператвараецца ў традыцыйную тэатральную падзею, ён прахадзіць ужо сёмы раз. Наперадзе яшчэ 7 спектакляў з розных краін: Польша ды Украіны, Літва, Арменія. Беларусь прадстаўляюць незалежныя калектывы, якія пасля падзеў 2020 года рэлакаваліся ў Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку распачаўся сёмы фестываль «Напрамак Усход» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.