Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Октябрь
2023

Папа Францішак звярнуўся да беларусаў

0

Папа Францішак звярнуўся да беларусаў і сказаў, што моліцца за іх. Відэа апублікаваў у Instagram біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі.

«Сёння, 13 кастрычніка, вітаючы Папу Францішка падчас паседжання Генеральнай асамблеі Сінода біскупаў, Святы Айцец перадаў словы прывітання і благаславення для беларусаў. Я дзялюся з вамі гэтым дарам Папы для ўсіх нас і заклікаю вас маліцца ў інтэнцыі Святога Айца», – напісаў ён у каментары.

«Вітаю ўсіх вас. Няхай Гасподзь шчодра вас дабраславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь, і вы моліцеся за мяне», – сказаў пантыфік на відэа.

reform.by

Artykuł Папа Францішак звярнуўся да беларусаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *