Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Ноябрь
2023

Палітвязень Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі

0

Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці ў Беларусі  Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі, паведамляе Польскае радыё.

20-я цырымонія ўручэння прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прайшла ў Кракаве.

Ад імя Пачобута прэмію атрымала старшыня праўлення Падляшскага аддзялення Wspólnota Polska Ганна Кетлыньска. У сваёй прамове яна нагадала пра мужнасць палітвязня: „Не сакрэт, што яму прапаноўвалі вызваленне ў абмен на эміграцыю ў Польшчу, але ні на якія здзелкі з рэжымам Анджэй не пайшоў. Гэта прыклад чалавека, які не хістаецца нават перад абліччам сваіх катаў”.

Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адзіны затрыманы па „справе палякаў”, хто атрымаў рэальны тэрмін зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Палітвязень Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *