Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Ноябрь
2023

Польшча ўводзіць зьмены пры выдачы віз уладальнікам карты паляка, каб іх не маглі ідэнтыфікаваць на мяжы

0
Да гэтага часу грамадзяне Беларусі з картай паляка атрымлівалі візу, адзначаную лічбай 18. Дзякуючы гэтаму ўлады Беларусі маглі лёгка іх ідэнтыфікаваць, піша польская Rzeczpospolita.


Раней было дастаткова адзін раз перасекчы мяжу на падставе такой візы, каб аказацца пад прыцэлам уладаў. У Беларусі была створаная базы дадзеных людзей з карткай паляка, улады выдалі загад паведаміць пра яе наяўнасьць органы ўнутарных справаў.


Як піша Rzeczpospolita, згодна з праектам зьменаў ў палажэньне аб візах для іншаземцаў, у візавую налепку ўладальнікам карты паляка ім будзе ставіцца нумар 23. Такія візы выдаюцца, у прыватнасьці, удзельнікам праграмы Poland Business Harbour, членам іх сем’яў, а таксама турыстам зь неназванымі мэтамі.


Новыя правілы будуць распаўсюджвацца на новыя заяўкі, а таксама на заяўкі, пададзеныя і не разгледжаныя да ўступленьня пастановы ў сілу.



11 ліпеня 2023 года набылі моц зьмены ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Згодна зь імі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць замежны дакумэнт (пашпарт, дазвол на жыхарства, дакумэнт, які дае права на льготы), абавязаныя праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпляматычнай службы на працягу трох месяцаў з моманту набыцьця законам моцы. Гэтыя тры месяцы скончыліся 11 кастрычніка 2023 году.


 






 














Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *