Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Ноябрь
2023

Партрэты беларускіх палітвязняў экспануюцца ў Вільні

0

Святлана Ціханоўская актыўна наведвае беларускія імпрэзы ў Вільні. Днямі лідарка дэмакратычных сілаў была на канцэрце Naviband і падзякавала музыкам за ўтульную атмасферу. 21 лістапада Ціханоўская прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы Ксішы Анёлавай. У экспазіцыі пад назвай «Беларускі мартыралог» – партрэты беларускіх палітвязняў.

Па словах аўтаркі, праект змяшчае больш за 600 работ маркерам на шпалерах і не будзе завершаны, пакуль не будзе намаляваны апошні несправядліва зняволены. Выстава ўжо адкрытая для наведвання ў доме-музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў на вул. Замкавай, д. 40.

Artykuł Партрэты беларускіх палітвязняў экспануюцца ў Вільні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *