Якія засталіся шляхі дапамогі палітвязням?
На думку Алега Кулешы, ціск на рэжым цяпер павінен быць роўны рэпрэсіям.
У Беларусі, па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», на сёння 1466 палітвязні. Камунікацыя з многімі з іх ускладненая.
«Але шляхі дапамогі і падтрымкі зняволенным яшчэ застаюцца», – распавёў прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «Да Волі» Алег Кулеша.
– Па-першае гэта праз асабістыя стасункі там, як мы называем «на зямлі». Яны ўсё роўна існуюць і будуць існаваць. Ніхто гэтага не забароніць, ніяк яны гэтага не знішчаць. Па-другое гэта праваабарончы цэнтр. Вось тут у іх ёсць вельмі вялікая магчымасць. Таму што калі праваабарончы цэнтр займаецца агучкай альбо даследаваннем папер, альбо працай з чалавекам «на Зямлі», у іх заўсёды гэта ўсё атрымліваецца.
На думку Алега Кулешы, ціск на рэжым цяпер павінен быць роўны рэпрэсіям. «Толькі разам, толькі аб’яднаўшыся, мы здолеем перамагчы», – дадаў былы вязень.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя