Пабачыла свет кніга вершаў «DOM» паэта, журналіста, і праваабаронцы Сяржука Сыса
Гэта «экзістэнцыйны паэтычны экскурс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года…»
Сам Сяржук Сыс быў вымушаны спачатку ўцякаць з Беларусі, хаваючыся ад крымінальнага пераследу, а потым з Украіны, з-за вайны. Так і склалася яго кніга:
– Найперш калі я збёг з Беларусі, то трапіў у Расею. Мне падавалася, што гэта той час, калі я перажываю самыя страшныя дні і месяцы свайго жыцця. Потым была Украіна. Самае страшнае, што гэта была вайна, якая найбольш мяне ўразіла. Вельмі эмацыйна я яе ўспрыняў, вельмі балюча, я быў вымушаны з’ехаць з Украіны. Вось з гэтым найбольшыя перажыванні, павінен быў пакласці пачатак гэтай кнізе, каб чытач мог асэнсаваць, што аўтар, паэт, перажыў такі балючы момант, і тым не менш выстаяў.
Кніга вершаў «ДОМ» Сяржука Сыса дасяжная на сайце выдавецтва skarynapress.com. Фізічна ж кніга будзе прадавацца у Варшаве і ў Вільне ў «Акадэмкнізе» на пачатку лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
